Вечыца
Ве́чыца — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,25 км на захад ад вёскі Старынка, у басейне ракі Ушача.
Вечыца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,78 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,14 км² |
Аб’ём | 0,00027 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,04 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,310—0,325 ‰ |
Празрыстасць | да 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 69,8 км² |
Упадаюць | Ідута |
Выцякаюць | Ідута |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³. Плошча вадазбору 69,8 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з усходу на захад. Схілы катлавіны стромкія вышынёй 15—20 м, на поўначы і паўночным усходзе спадзістыя вышынёй 5—7 м, на паўночным захадзе невыразныя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Каля ўсходніх і заходніх берагоў пойма шырынёй да 200 м. Дно плоскае, высланае гліністым ілам і сапрапелем. Возера праточнае, эўтрофнае. 95 % плошчы зарастае пераважна падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ рака Ідута.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура Правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Андрушкевіч А. М. Вечыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 449—450. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н. А. Рак, С. Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз.