Войцех Пуслоўскі

маршалак шляхты Слонімскага павета
(Пасля перасылкі з Войцах Пуслоўскі)

Войцех Пуслоўскі, Войцех Францавіч Пуслоўскі (1762, Пескі, Слонімскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 3 сакавіка 1833, Шылавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік і прадпрымальнік Расійскай Імперыі, слонімскі павятовы маршалак (1797—1816).

Войцех Пуслоўскі
Партрэт слонімскага павятовага маршалка (1797—1816) Войцеха Пуслоўскага (1762—1833), канец 1810-х гг. Мастак Валянцін Ваньковіч
Партрэт слонімскага павятовага маршалка (1797—1816) Войцеха Пуслоўскага (1762—1833), канец 1810-х гг. Мастак Валянцін Ваньковіч
Герб «Шэліга»
Герб «Шэліга»
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
маршалак шляхты Слонімскага павета
1798 — 1816
Нараджэнне 1762[1][2][…]
Смерць 3 сакавіка 1833(1833-03-03)[2][3]
Месца пахавання
Род Пуслоўскія
Бацька Францішак Пуслоўскі[d]
Маці Саламея з Грабоўскіх[d]
Жонка князёўна Юзэфа Францаўна Друцкая-Любецкая (1780—1830)
Дзеці 1) Генавефа Войцехаўна Пуслоўская (1802—1827); 2) Тэрэза Войцехаўна Пуслоўская (памёрла ў маленстве); 3) Францішак Войцехавіч Пуслоўскі (1800—1859); 4) Уладзіслаў Войцехавіч Пуслоўскі (1801—1859); 5) Адам Цітус Пуслоўскі (1803—1854), 6) Францішак Ксаверый Пуслоўскі (1806—1874); 7) Вандалін Войцехавіч Пуслоўскі (1814—1884)
Веравызнанне каталік

Піянер развіцця прамысловасці ў беларуска-літоўскіх землях. З Войцеха Пуслоўскага пачалося ўзвышэнне роду Пуслоўскіх.

Паходжанне і сям’я правіць

Войцех Пуслоўскі нарадзіўся ў 1762 г. у сям’і рэчыцкага падстолія Францішка Пуслоўскага (?—1799) і яго другой жонкі Саламеі Грабоўскай у родавым маёнтку ў вёсцы Пескі. Быў хрышчаны ў каталіцтва 21 чэрвеня 1762 г. у родавым маёнтку Пескі (Слонімскі павет).

Каля 1799 г. ажаніўся з князёўнай Юзэфай Францаўнай Друцкай-Любецкай (1780—1830), ад якой меў сем дзяцей:

Адукацыя правіць

Скончыў павятовую школу ў Слоніме, створаную Адукацыйнай камісіяй.

Службовая дзейнасць правіць

У часы Вялікага Княства Літоўскага быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ, паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—1792).

У часы Расійскай імперыі быў у 17971816 гг. маршалкам шляхты Слонімскага павета. Артымаў у 1810 г. расійскі чын правадзейнага стацкага саветніка.

Прадпрымальніцкая дзейнасць правіць

Вызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, вінакурні, прадпрыемствы па вырабу паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш. Упершыню ў беларуска-літоўскіх губернях выкарыстоўваў паравыя рухавікі ў працэсе вытворчасці. Зарабіў шмат грошай ад развіцця ўласных прадпрыемстваў і на пастаўках у расійскае войска.

Маёнткі правіць

Скупкай маёнткаў (якія прадаваліся былымі ўласнікамі за даўгі ці па добрай волі) стварыў вялізную зямельную латыфундыю, галоўным чынам — у Слонімскім, Пінскім і Віленскім паветах. Так, пад канец свайго жыцця валодаў маёнткамі Пескі (родавы маёнтак), Альшэва, Шылавічы, Альбярцін, Сынкавічы, Шулякі, Косава, Міхалін (Слонімскі павет); Хомск (Кобрынскі павет); Плянта, Целяханы, Кужлічын (Пінскі павет); Свіслач (Ваўкавыскі павет); Сянно (Магілёўская губерня); Кучкурышкі (Віленскі павет); Жыжморы (Троцкі павет); Сырвідзе (Браслаўскі павет); Віжуны (Вількамірскі павет); Жыдыкі, Таўрагіны і Элеанорава (на Жамойці); і інш. Цалкам пад канец свайго жыцця меў звыш 20 тысяч рэвізскіх душ сялян.

Набыў таксама двор у Слоніме, а ў Вільні — прадмесце Антокаль і палац. Пабудаваў новыя мураваныя палацы ў Альбярціне і Песках.

Дабрачынная дзейнасць правіць

Філантроп і мецэнат. З 1831 г. старшыня Віленскага таварыства дабрачыннасці. Пабудаваў касцёлы ў Альшэве, Целяханах і інш.

Смерць правіць

Памёр 3 сакавіка 1833 г. у сваёй вёсцы Шылавічы (каля Альбярціна) і пахаваны ў сямейнай капліцы Св. Войцеха ў касцёле ў вёсцы Альшэва (Слонімскі павет), якая належала Пуслоўскім.

Зноскі

Літаратура правіць