Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)

рака ў Беларусі, прыток Заходняй Бярэзіны

Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Волка
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 391 км²
Расход вады 2,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°58′00″ пн. ш. 26°40′12″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Бярэзіна
 • Каардынаты 53°52′15″ пн. ш. 26°12′00″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Валожынскі раён, Іўеўскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі складае 36 кіламетраў. Плошча вадазбору — 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня Валожынскага раёна, упадае ў Бярэзіну за 7 кіламетраў ніжэй вёскі Бакшты. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы.

Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 метраў, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 метраў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 кіламетраў ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі складае 1—3 м, ніжэй — 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў.

Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца, Сівічанка.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць