Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч

Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў
Узнагароды
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2010 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР у 1924-1929 гадах (на прыкладзе Полацкай акругі)». У 2010-2013 гадах навучалася ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» абараніла 26 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Епархіяльныя ведамасці на тэрыторыі Беларусі як крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы». Навуковы кіраўнік - Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў.

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з'яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2008-2019), з 2019 года займае пасаду дацэнта кафедры сацыяльных камунікацый фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2022 года - намеснік дэкана гуманітарнага факультэта ПДУ.

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца пытаннямі гістарыяграфіі і крыніцазнаўства ў кантэксце канфесіянальнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, гісторыі царкоўнага перыядычнага друку XIX стагоддзя (епархіяльных ведамасцяў). Асобныя даследаванні прысвечаны гісторыі грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы на беларускіх землях, уз'яднання ўніятаў з праваслаўнымі, дзейнасці грэка-каталіцкіх іерархаў і інш. У прыватнасці, ёю быў прааналізаваны інфармацыйны патэнцыял беларускіх епархіяльных ведамасцяў для вывучэння гісторыі ўзнікнення і распаўсюджвання ўніяцтва, паказаны напрамкі дзейнасці грэка-каталіцкага і праваслаўнага духавенства ва ўніяцкі перыяд з пункту гледжання беларускіх епархіяльных ведамасцяў, даследавана праблема ўз'яднання ўніятаў з праваслаўем шляхам аналізу адпаведных публікацый беларускіх епархіяльных ведамасцяў. Беларускія епархіяльныя ведамасці ёю ўпершыню разгледжаны і прадстаўлены як каштоўная гістарычная крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы на Беларусі.

Узнагароды і прэміі правіць

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Епархиальные ведомости 1863–1920 гг. на территории Беларуси в отечественной историографии / О. Г. Римко // Вестник Полоцкого государтвенного университета. – 2011. – № 9. – С. 76–81.
  • Материалы по истории воссоединения униатов с православием на страницах «Могилевских епархиальных ведомостей» 1883–1917 гг. / О. Г. Римко // Научные труды Республиканского института высшей школы. – 2012. – Вып. 12, ч. 1. – С. 243–251.
  • История воссоединения холмских униатов с православной церковью в 1875 г. (по материалам белорусских епархиальных ведомостей) / О. Г. Римко // Вестник Полоцкого государтвенного университета. – 2013. – № 1. – С. 42–53.
  • Материалы о митрополите Литовском и Виленском Иосифе Семашко на страницах белорусских епархиальных ведомостей (1863–1920 гг.) / О. Г. Римко // Научные труды Республиканского института высшей школы. - 2014. – Вып. 14, ч. 1. – С. 238–245.

Спасылкі правіць