Вуліца Берсана (Мінск)
Вуліца Берсана — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Станіслава Ігнатавіча Берсана (1895—1919), савецкага, партыйнага і ваеннага дзеяча, намесніка старшыні Мінскага савета, наркама па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта, наркама дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР, расстралянага польскімі легіянерамі.
Вуліца Берсана Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Станіслава Берсана |
![]() |
Пасля перанясення праху Эдварда Вайніловіча ў Мінск і яго перапахавання каля касцёла Святога Сымона і Святой Алены, вялікая група вернікаў (болей 50 тысяч подпісаў) звярнулася да гарадскіх улад з просьбай аб перайменаванні вуліцы Берсана, якая праходзіць каля Чырвонага касцёла, у вуліцу Вайніловіча. 26 верасня 2007 рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў вуліца Берсана была перайменавана ў вуліцу Эдварда Вайніловіча. Але праз месяц Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову, паводле якой рашэнне гарадскіх улад было прызнана «юрыдычна неабгрунтаваным»[1].
ЗабудоваПравіць
- № 3 — будынак Мінскпраекта (1975, архітэктары П. Кракалёў, С. Замараеў, Л. Пагарэлаў)[2].
- (праспект Незалежнасці, 11/2) — новы корпус гасцініцы «Мінск» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў)[2].
ПерасячэнніПравіць
Перасякаецца з вуліцамі:
Зноскі
- ↑ Тарас, А. Е.. Костел в нашей жизни / А. Е. Тарас.. — Минск: ФУАинформ, 2010. — С. 51. — 192 с.
- ↑ 2,0 2,1 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Берсана (Мінск)
- Вуліца Берсана на map.by