Траецкая набярэжная (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Вуліца Траецкая набярэжная)

Трае́цкая набярэ́жная (да 2010 года Камунальная набярэжная) — набярэжная ў заходняй частцы Траецкага прадмесця Мінска.

Траецкая набярэжная
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Траецкая набярэжная ўначы

Гісторыя правіць

Гістарычна галоўнай вуліцай прадмесця была Траецкая (цяпер вул. Максіма Багдановіча). Ад яе уздоўж Свіслачы адыходзіў Траецкі завулак, пазней Траецкая набярэжная[1], які злучаў яе са Старавіленскай, якая ішла паралельна Траецкай[2]. У пачатку XIX стагоддзя адбылася перапланіроўка Траецкай гары пасля таго, як у 1809 годзе ўсю забудову гэтага прадмесця знішчыў моцны пажар[3]. Вуліца атрымала назву Траецка-Аляксандраўскай набярэжнай, якая была звязана з расійскім імператарам Аляксандрам II[1]. Тут знаходзіліся славутыя мінскія лазні, якія стаялі на самым беразе Свіслачы[2].

З прыходам савецкай улады набярэжную пераназвалі ў Камунальную набярэжную[1]. У 19801985 гады была праведзена рэстаўрацыя заходняй часткі Траецкага прадмесця, у якой прымалі ўдзел галоўны архітэктар спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрскіх Мінкультуры Сяргей Багласаў, супрацоўнікі майстэрні № 3 інстытута «Мінскпраект» Юрый Градаў і Леанід Левін і інш[4]. Гэта быў першы ў Беларусі праект комплекснай рэгенерацыі гістарычнай забудовы[5]. Левін і Градаў прапанавалі пачаць працы з фронту забудовы вуліцы Янкі Купалы, але Багласаў пераканаў калегаў спачатку заняцца набярэжнай. Яшчэ да гэтага была знішчана частка забудовы XVII ст. каля Свіслачы[6], і на раку сталі глядзець былыя двары, якія мелі даволі непрывабны выгляд[4]. Паводле праекта рэстаўрацыі меркавалася на месцы дома № 2 (вуліца Багдановіча № 1) пабудаваць будынак у стылі XIX стагоддзя, але архітэктары «Мінскпраекта» дамагліся ўзвядзення будынка з сучаснымі архітэктурнымі формамі, які не ўпісваецца ў агульны ансамбль аб'екта[4]. Усе дамы Траецкага прадмесця па прапанове архітэктара Грыгор'ева, які абапіраўская на досвед прыбалтыйскіх краін, былі накрыты чарапіцай, хоць у мінулым на дахах выкарыстоўвалі толькі бляху ці — для гаспадарчых пабудоў — дранку. Каб чарапіца трымалася быў павялічаны нахіл дахаў, у некаторых дамоў трохі павялічылі бакавыя сцены. Першая чарга рэканструкцыі квартала — на Траецкай набярэжнай — была здадзена ў 1983 годзе[4].

22 верасня 2010 года Камунальная набярэжная Рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў пераназвана ў Траецкую набярэжную[7].

Забудова правіць

Забудова нябярэжнай складаецца з некалькіх дамоў, якія ўтвараюць адзіны ансамбль[8].

Няцотны бок правіць

Забудова не захавалася.

 
Забудова Камунальнай набярэжнай, якая выходзіла да р. Свіслач. Знесена ў 1970-х
  • № 1 — гарадскі начлежны прытулак. Заснаваны ў 1892 годзе. Размяшчаўся на беразе Свіслачы каля Аляксандраўскага моста. Цяпер тут пралягае набярэжная адрэстаўраванай часткі Траецкага прадмесця[9].
  • № 3 — лазні Г. З. Райнеса. Знаходзіліся на беразе Свіслачы, за начлежным прытулкам. Цяпер на іх месцы праходзіць набярэжная адрэстаўраванай часткі Траецкага прадмесця[9].
  • № 5 — лазні Каждана. Стаялі побач з лазнямі Райнеса[9].

Цотны бок правіць

  • № 2 (вул. Багдановіча № 1) — дом Ушакова. На кватэры правізара Паўлоўскага ў 1886 годзе адбыўся народніцкі сход Абмяркоўвалася пытанне актывізацыі рэвалюцыйнай дзейнасці. Было вырашана выдаваць часопіс «Социалистическое здание» («Сацыялістычны будынак»). Будынак не збярогся, на яго месце падчас рэстаўрацыі 1980-х гг. узведзены новы, у якім цяпер размяшчаецца фірменная крама «Шкло, фарфор»[9].
 
Помнік Язэпу Драздовічу

Насупраць будынка ў 1993 годзе пастаўлены помнік беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу[10].

 
Дом № 4а
  • № 4 — дом Канстанціна Гінтэра, пабудаваны ў 19 ст. з цэглы[8]. Гінтэр, вядомы мінскі купец, валодаў майстэрняй і крамай па вырабу каўбасных вырабаў. Асаблівая вядомасць прыйшла да Гінтэра пасля Юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўкі 1901 года, дзе яго «ліцвінская вяндліна» спадабалася ўсім без выключэння. Падчас рэстаўрацыі 1980-х гг. у дома трохі павялічылі бакавыя сцены і накрылі аўтэнтычную чарапіцай, якую знялі са старых хлявоў пад Мінскам, у той час як большасць будынкаў у прадмесці была накрыта літоўскай[4]. Уўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхіль ным дахам. Фасады вырашаны плоскасна, амаль без дэкору. Уваходная частка аздоблена невялікім казырком. Цяпер у доме размешчаны букіністычны магазін «Вянок»[8].
 
Дамы № 8 і 6
  • № 6 — дом Вігдорчыка. Пабудаваны ў 18901891 гадах[11] з цэглы[8]. Дом быў перабудаваны ў стылі канструктывізму, змяняліся формы вокнаў, планіроўка[4]. Тут наймаў кватэру бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч, які паводле пашпарта з'яўляўся мінскім гараджанінам. Ён прыехаў у горад у 1890 годзе, працаваў рамізнікам, тым часам Янка Купала вучыўся ў прыватнай падрыхтоўчай школе. Праз год сям'я Луцэвічаў пакінула горад[9]. Падчас рэстаўрацыі 1980-х гг. паводле архіўных і натурных даследаванняў былі адноўлены першапачатковыя архітэктурныя дэталі[4]. Уўяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім двухсхільным дахам. Плоскасць сцен галоўнага фасада раскрашавана 3 лапаткамі (2 з бакоў і і пасярэдзіне), прарэзана прамавугольнымі вокнамі ў ліштвах[8]. Цяпер у будынку размяшчаецца галерэя «Славутыя майстры», у якой выстаўленыя творы сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  • № 8 — Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Падчас рэстаўрацыі 1980-х гг. невялікая неатынкаваная гаспадарчая пабудова, якая не мела вокнаў на Свіслач, была патынкавана, у сценах прабіты вокны[4]. Уўяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Прамавугольныя аконныя праёмы на галоўным фасадзе аздоблены атынкаванымі ліштвамі. Цяпер тут размешчана кафэ[8].
 
Дом № 6
  • № 10 (вул. Старавіленская, 2) — На перакрыжаванні вуліц Старавіленскай і Траецкай набярэжнай. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы. Паводле даследаванняў належаў майстэрні па вытворчасці кафлі, цэлы склад якой быў выяўлены падчас рэстаўрацыі 1980-х гг. пад падлогай. Таксама ў будынку ў мінулым размяшчалася харчэўня, таму пасля рэстаўрацыі тут была адкрыта карчма[4]. Уўяўляе сабой двухпавярховы будынак, асноўны аб'ём якога Г-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Дах фарміруюць у тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, паверхня сцяны прарэзана прамавугольнымі вокнамі, якія на 1-м паверсе маюць аканіцы. На 1-м паверсе размешчана кафэ[8].

Зноскі

  1. а б в Город — как фреска
  2. а б Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008
  3. НАЗВЫ ДЛЯ ВУЛІЦ, СКВЕРА І… СТАНЦЫІ МЕТРО
  4. а б в г д е ё ж з Нескучные прогулки в прошлое
  5. Траецкае прадмесце // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 60
  6. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007— 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 63
  7. Решение Минского городского Совета депутатов от 22.09.2010 N 48 «Аб прысваенні назваў новым вуліцам, безназоўным могілкам і пераназванні вуліцы Камунальная набярэжная ў г. Мінску»
  8. а б в г д е ё Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  9. а б в г д Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.
  10. «Помнік Язэпу Драздовічу» Архівавана 6 чэрвеня 2018. Place.by
  11. Минск на Globustut.by. С. 2

Літаратура правіць

Спасылкі правіць