Вюрцыт

мінерал, сульфід цынку

Вюрцы́т — мінерал класа сульфідаў, крышталічная паліморфная мадыфікацыя сульфіду цынку, ZnS. Названы ў гонар французскага хіміка Ш. А. Вюрца.

Вюрцыт
Формула ZnS
Прымесь Fe, Cd, Ge
Сінгонія гексаганальная
Колер жоўты, карычневы, чорны
Колер рысы карычневы
Бляск шкляны, смаляністы, алмазны
Празрыстасць празрысты
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць дасканалая па {1010}, дасканалая па {0001}
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 4,09 г/см³
Паказчык пераламлення nω = 2,356 nε = 2,378

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае каламорфныя, прамяністыя, крышталічныя скарынкі. Зрэдку сустракаецца ў выглядзе кароткіх крышталёў пірамідальнай і таблічастай формы. Колер ад амаль бясколернага да бура-чорнага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,09[1] г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай і азотнай кіслотах.

Паходжанне і радовішчы правіць

Вюрцыт мае гідратэрмальнае нізкатэмпературнае паходжанне. Сустракаецца ў асацыяцыі з пірытам, сфалерытам, халькапірытам, барытам, марказітам. Радовішчы ў Аўстраліі, Аргенціне, Балгарыі, ЗША, Італіі, Канадзе, Кітаі, Расіі, Украіне.

Выкарыстанне правіць

Вюрцыт разам са сфалерытам з’яўляецца рудой на цынк, часам на кадмій.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць