Вялікае Белае
Вялікае Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Белае.
Вялікае Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150,7[1] м |
Даўжыня | 2,65 км |
Шырыня | 0,81 км |
Плошча | 1,45 км² |
Аб’ём | 0,00806 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,5 км |
Найбольшая глыбіня | 10,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,1 ‰ |
Празрыстасць | да 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,45 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Найбольшая глыбіня 10,2 м, сярэдняя 5,4 м. Аб’ём вады ў возеры 8,06 млн м³. Плошча вадазбору 3,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй 11—17 м. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі возера высокія і стромкія, паўночныя — сплавінныя. Пойма шырынёй да 15 м, сухая, у паўночна-заходняй частцы пераходзячая ў верхавое балота. Каля 53 % плошчы дна Вялікага Белага да глыбіні 5 м выслана пяском, да глыбіні 6—7 м апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,1 га і водмель з глыбінямі да 0,1 м.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Вяліка Белае ўпадае ручай (пратока) з возера Гваздок.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].
У паўночна-усходняй частцы Вялікае Белае мяжуе з возерам Малое Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- ↑ Красная книга Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Вялікае Белае // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.. Архівавана 27 жніўня 2014.
- Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 1. (руск.)
- Постановление Министерства сельского хозяйства ипродовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» Архівавана 17 красавіка 2018. (руск.)
Для паляпшэння артыкула пажадана |