Малое Белае
Малое Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна́ (выцякае з возера), за 52 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Белае.
Малое Белае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150,5[1] м |
Даўжыня | каля 2,1 км |
Шырыня | 0,87 км |
Плошча | 0,94[2] км² |
Аб’ём | 0,00422 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | каля 6,4 км |
Найбольшая глыбіня | 11 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,06—0,08 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 км² |
Выцякаюць | рака Свіна |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,94[2] км². Даўжыня каля 2,1 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі каля 6,4 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя — 4,7 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады 4,22 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 11—12 м, на ўсходзе да 20 м. Берагі пясчаныя, на паўднёвым усходзе тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Мінералізацыя вады 60—80 мг/л, празрыстая. Возера мезатрофнае, зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У паўднёва-заходняй частцы Малое Белае мяжуе з возерам Вялікае Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- ↑ а б Постановление Министерства сельского хозяйства ипродовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» Архівавана 17 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Красная книга Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Постановление Министерства сельского хозяйства ипродовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» Архівавана 17 красавіка 2018. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.