Вячаслаў Іосіфавіч Стома

пісьменнік і публіцыст

Вячаслаў Іосіфавіч Сто́ма[1] (нар. 5 лістапада 1949) — беларускі пісьменнік-натураліст і публіцыст.

Вячаслаў Іосіфавіч Стома
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лістапада 1949(1949-11-05) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, настаўнік
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Несутычы (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам, у рыбнай гаспадарцы[1].

Творчасць правіць

У друку пачаў выступаць у 1974 годзе[1]. Аўтар зборнікаў прозы, публіцыстыкі, навукова-папулярных твораў. Піша для дзяцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года[2].

Сярод апублікаванага:

  • Щедрость голубого гектара. — Мн., 1990;
  • На воўчых сцежках: Запіскі паляўнічага і даследчыка. — Мн.: Выд-ва ЦК КП Беларусі, 1991. — 1038 экз. (Бібліятэка часопіса «Маладосць»; 5(35));
  • У глыбінках адвечнага бору. — Мн.: Ураджай, 1991. — 118, [1] с. ; 16 см. — 11 400 экз. — ISBN 5-7860-0509-7;
  • Гаспадар таямнічых віроў: апавяданні, замалёўкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Вячаслаў Стома; [мастак Г. В. Шапялевіч] — Мн.: Юнацтва, 1992. — 196 с. : іл. ; 20 см. — ISBN 5-7880-0720-8;
  • Прыгоды з жыцця прыроды: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Грамыка В. І., Стома В. І. — Мінск: Беларусь, 2003. — 262, [2] с. — [16] л. каляр. іл.
  • У нерушы дзікай прыроды: аповесці, апавяданні, замалёўкі: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Мастак Званароў А. Г. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 380, [2] с. ; 21 см. — ISBN 985-05-0422-6.
  • У нерушы дзікай прыроды: аповесці, апавяданні, замалёўкі: [для сярэдняга школьнага ўзросту] — Мінск: Беларусь, 2017. — 333, [2] с. ; 22 см. — 20 518 экз. (Школьная бібліятэка) — ISBN 978-985-01-1221-7;
  • Тайны жывёльнага свету (1989, разам з Э. Р. Самусенкам).

Заўвагі правіць

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Саламевіч І. У. Саюз беларускіх пісьменнікаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 222—224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць