Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў
Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў (19 кастрычніка 1939, Мармыжы, Курская вобласць — 2 чэрвеня 2006) — расійскі скульптар.
Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Вячеслав Михайлович Клыков |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2006[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, філосаф |
Жанр | манументальнае мастацтва |
Вучоба | |
Вядомыя працы | помнік Сергію Раданежскаму |
Уплыў на | Юрый Кандрашоў |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Народны мастак Расіі (1999) Дзяржаўная прэмія РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1988) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці і культуры, Саюза рускага народа, шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. У 1990 годзе яго Міжнародны фонд славянскай пісьменнасці і культуры разам з журналістам Аляксеем Сеніным заснаваў газету «Рускі веснік» нацыяналістычна-праваслаўнага кірунку.
Памёр у Маскве, пахаваны ў родным сяле Мармыжы.
Творчасць
правіцьСтаў вядомым пасля скульптурнага афармлення Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатра (1979) і стварэння фігуры бога гандлю Меркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манументалізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатра, шэраг станковых прац 1970-х — пачатку 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным пафасам.
Сярод прац В. Клыкава:
- помнік Мікалаю Рубцову ў Тоцьме (1986),
- помнік Канстанціну Бацюшкаву ў Волагдзе (1987),
- помнік Сергію Раданежскаму ў Раданежы (1987),
- помнік вялікай княгіні Лізавеце Фёдараўне ў Маскве (1990),
- помнік пратапопу Авакуму ў сяле Грыгораве Ніжагародскай вобласці (1991),
- помнік Васілю Шукшыну на Алтаі (1991),
- помнік Кірылу і Мяфодзію ў Маскве (1991),
- помнік Уладзіміру Святому ў Херсанесе (1993),
- помнік І. А. Буніну ў Арле (1995),
- помнік маршалу Г. К. Жукаву ў Маскве каля Гістарычнага музея (1995),
- помнік імператару Мікалаю II у сяле Тайнінскім (1996) і Падольску (1998),
- помнік імператару Пятру I у Ліпецку (1996),
- помнік Ілью Мурамцу ў Калузе (1998),
- помнік князю Аляксандру Неўскаму ў Курску (2000),
- помнік адміралу Калчаку ў Іркуцку (2004),
- помнік князю Святаславу ў Белгародскай вобласці (2006),
- храм-званіца (у сааўтарстве) пад Прохараўкай у памяць бітвы на Курскай дузе (1995).
Прызнанне
правіць- Народны мастак РСФСР,
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР,
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Рэпіна,
- Уладальнік Залатога медалю Акадэміі мастацтваў Расіі,
- Уладальнік гран-пры міжнароднай выстаўкі скульптуры ў Бялградзе.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў