Балоча
Бало́ча[1] (трансліт.: Baloča, руск.: Болоча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Вёска
Балоча
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтра, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Балачанкі.
НазваПравіць
Назва ўтворана ад наймення ракі Балачанкі[2].
ГісторыяПравіць
Свіслацкае княстваПравіць
Свіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Свіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі в. Суцін — Арэшкавічы — Балоча.
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Па пісьмовых крыніцах сярэдзіны XVI ст. вядома як шляхецкае ўладанне ў Менскім павеце ВКЛ.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
З 1793 г. у складзе Расіі, вёска Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20.08.1924 г. да 16.08.1973 г. цэнтр сельсавета. На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвоная іскра», працавала кузня.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3.07.1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Была два разы спалена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[3].
НасельніцтваПравіць

Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района»(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх