Восава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі

Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Восава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Восава на карце Беларусі ±
Восава (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Восава (Пухавіцкі раён)
Восава (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Восава (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, упамінаецца як фальварак Восаў, шляхецкая ўласнасць[2].

Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Восава Пухавіцкай воласці валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марына Канстанцінаўна Русецкая, было 80 дзесяцін зямлі[3].

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 2 двары, 6 жыхароў
  • 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў
  • 1908 год — 7 двароў, 43 жыхары
  • 1917 год — 10 двароў, 64 жыхары
  • 1926 год — 15 двароў, 82 жыхары
  • 1960 год — 63 жыхары
  • 2002 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў
  • 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2019 год — 6 жыхароў

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава, н.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 100—101.
  3. Памяць 2003, с. 94.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць