Няся́та[1] (трансліт.: Niasiata, руск.: Несята) — аграгарадок[2] в у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нясяцкага сельсавета.

Нясята
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
643 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2236
Паштовыя індэксы
213914
Аўтамабільны код
6
Нясята на карце Беларусі ±
Нясята (Беларусь)
Нясята
Нясята (Магілёўская вобласць)
Нясята
Вінакурны завод пана Паўлікоўскага, заснаваны ў 1904 годзе. Сучасны выгляд, вёска Нясята.
Млын. Знаходзіцца на ўездзе ў вёску, побач з ракой Нясетай.
Лямус

Знаходзіцца за 11 км на захад ад Клічава, за 102 км ад Магілёва, 43 км ад Бабруйска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Нясята[3]. Каля аграгарадка працякае рака Нясета.

Гісторыя

правіць

Вёска вядомая з сярэдзіны XVI стагоддзя. У 1599 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтку Буднева ў Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У 1650 годзе сяло Нясята, шляхецкая ўласнасць. У другой палове XVIII стагоддзя пабудавана царква.

У 1839 годзе ў Бабруйскім павеце, уласнасць памешчыка, хлебазапасны магазін. Станам на 1885 год, дзейнічалі гарбарны завод і царква. У 1897 годзе — царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, раз на год праводзіўся кірмаш. Побач былі аднайменныя выселкі (6 двароў, 41 жыхар, вадзяны млын, заезны двор) і маёнтак (3 двары, 18 жыхароў). У 1904 годзе заснаваны вінакурны завод. У 1916 годзе адкрыта школа (аднакласнае народнае вучылішча). У 1917 годзе ў сяле 73 двары, 464 жыхары.

Беларускі гісторык і этнограф Аляксандр Ельскі ў «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» (1886 г., Т. 7, с. 112) паведамляў, што ў Нясяце 20 двароў з поўнымі надзеламі, а тутэйшыя землі (больш за 212 валок) — даўняя спадчына Паўлікоўскіх; дзейнічала царква (мела каля 2 валок зямлі), даход ад млыноў складаў каля 300 руб. У другім томе таго самага слоўніка змешчаны ўспаміны пра Нясяту Евы Фялінскай (с. 350).

У 1919 годзе ў былым панскім маёнтку створана народная гаспадарка «Нясята», якая мела 358 га зямлі, вінакурны завод. У 1922 годзе адкрыта хата-чытальня. Працавалі паравы млын і сукнавальня. У 1924 годзе адкрыта 4-гадовая школа, у 1925 годзе 65 вучняў, працавалі драматычны і харавыя гурткі. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса, адкрыта дзіцячая пляцоўка. Побач з вёскай, ва ўрочышчы Кладзішча, у 1934 годзе арганізавана Нясяцкая МТС. У 1938 годзе ў майстэрні МТС зманціравана электраўстаноўка, якая дала святло вёсцы.

У лютым 1942 года гітлераўцы расстралялі 10 мірных жыхароў. У 1945 годзе адкрыты дзіцячы дом (дзейнічаў да 1969 года). На пачатак 1992 года працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, філіял музычнай школы, фельчарска-акушэрскі пункт і інш.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1839 год — 94 рэвізскія душы; 1885 год — 200 жыхароў; 1897 год — 52 двары, 376 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1908 год — у сяле 61 двор, 395 жыхароў, у маёнтку 41 жыхар; 1992 год — 312 двароў, 816 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2000 год — 766 жыхароў, 295 двароў[3].

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нясе́та, Несята́
  2. Решение Кличевского районного Совета депутатов от 26 марта 2010 года № 23-11 "О преобразовании деревень Кличевского района в агрогородки".
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  4. AGAD, f. 349, sygn. 149, cz. 5, s. 396

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць