Шабуні (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Шабуні, Пухавіцкі раён)

Шабуні́[1] (трансліт.: Šabuni, руск.: Шабуни) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 27 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).

Вёска
Шабуні
Касцёл Св. Роха на вясковых могілках
Касцёл Св. Роха на вясковых могілках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Шабуні на карце Беларусі ±
Шабуні (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Шабуні (Пухавіцкі раён)
Шабуні (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Шабуні (Пухавіцкі раён)

Назва правіць

Паводле георгафа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад прозвішча Шабуня, якое, верагодна, мае балцкую аснову šabai — часацца, круціцца (няўрымса). Слова шабуня ў беларускай мове звычайна абазначае жартаўніка, гарэзу.

Гісторыя правіць

 
Шабуні, 2018 г.

За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шабуні належалі Радзівілам, адносіліся да Койданаўскага графства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Праз вена дачкі Дамініка Гераніма Радзівіла Стэфаніі перайшлі да Вітгенштэйнаў. Пасля 1861 года засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1877 годзе набыты Эмерыкам Чапскім, адносіліся да дамена Самуэлева. У канцы XIX ст. тут было 12 даўніх дамоў загродавай шляхты: Паўловічаў, Булгакаў, Віктаровічаў, Шабуневічаў, Юркевічаў, Здановічаў, Каранеўскіх, Шацілаў, Бахановічаў, Пяткевічаў і Цывільскіх[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 10 двароў, 95 жыхароў
  • 1905 год — 15 двароў, 107 жыхароў
  • 1960 год — 94 жыхары
  • 1999 год — 19 жыхароў
  • 2002 год — 10 гаспадарак, 14 жыхароў
  • 2007 год — 9 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2012 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў
  • 2019 год — 3 жыхары[3]

Славутасці правіць

 
Касцёл Св. Роха, 2021 г.

Спіс вуліц правіць

  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца[4]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1890, с. 753.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць