Віктар Іванавіч Мачульскі

Віктар Іванавіч Мачульскі (11 красавіка 1810, Іванава, Кобрынскі павет Гродзенскай губерні5 чэрвеня 1871, Масква) — расійскі энтамолаг, афіцэр і разведчык Генштаба. Ён апісаў шмат новых відаў насякомых, пераважна расійскай фаўны і, у першую чаргу, жужаляў, лічыцца знакамітым калеаптэролагам[1][2].

Віктар Іванавіч Мачульскі
Дата нараджэння 11 красавіка 1810(1810-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1871(1871-06-05) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці лепідаптэрыст, энтамолаг, біёлаг
Навуковая сфера энтамалогія і coleopterology[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Motschoulsky».

Victor Ivanovitsch Motschulsky на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія

правіць

З сям’і ваеннага. Скончыць Галоўнае інжынернае вучылішча. Удзельнічаў у падаўленні Польскага паўстання 1830—1831 гг.

Член Таварыства выпрабавальнікаў прыроды у Маскве. Друкаваў свае даследаванні большай часткай у выданнях гэтага таварыства і Пецярбургскай акадэміі навук.

Аўтар зводак па жуках і шкодніках сельскай гаспадаркі. Яго калекцыя насякомых, сабраная ў Сібіры, Егіпце, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы склала фонды Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта.

Экспедыцыі

правіць

У «Рускім біяграфічным слоўніку» 1916 года пералічваюцца яго галоўныя працы: «Études entomologiques» (Гельсінгфорс, 1852—1862), «Hydrocanthares de la Russie» (Гельсінгфорс, 1853), «О вредных и полезных насекомых» (кн. I, Санкт-Пецярбург, 1856), «Genres et especes d’insectes, publ. dans differ. ouvrages» (дап. да VI т. «Horae Soc. Entomolog.Ross.», 1869—1870; там жа спіс часопісных артыкулаў Уладзіміра Іванавіча).

Калекцыі

правіць

Найбагацейшыя калекцыі Мачульскага ў цяперашні час знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях Расіі: у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, Заалагічным музеі у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Музеі прыродазнаўства у Берліне і Нямецкім энтамалагічным інстытуце.

Зноскі

  1. Иванов-Петров Александр. Инфернальный энтомолог (руск.). Expert.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.
  2. Golovatch, Sergei (2014). "The myriapodological legacy of Victor Ivanovich Motschoulsky (1810–1871)". ZooKeys (426): 11–16. doi:10.3897/zookeys.426.8011. PMC 4137288. PMID 25147455.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць