Віктар Васілевіч Бутылкін (руск.: Виктор Васильевич Бутылкин, 27 кастрычніка 1923-9 мая 2002) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), доктар ваенных навук (1969), прафесар (1970).

Віктар Васілевіч Бутылкін
Род дзейнасці вучоны
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1923(1923-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 2002(2002-05-09) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Medal "In Commemoration of the 850th Anniversary of Moscow" медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

БіяграфіяПравіць

нарадзіўся ў Маскве. Да вайны вучыўся ў спецыяльнай артылерыйскай школе. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча ў Разані. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). Да кастрычніка 1943-га лейтэнант Віктар Бутылкін камандаваў батарэяй 2-га артылерыйскага дывізіёна 118-га артылерыйскага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро каля г.п. Лоеў.

У ноч з 14 на 15 кастрычніка 1943 года Бутылкін сумесна са старшым сяржантам Васілём Ціманавым і яфрэйтарам Іванам Калодзіем пераправіліся праз Дняпро ў раёне пасёлка Радуль Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і займаліся на заходнім беразе карэкціроўкай артылерыйскага агню. Дзякуючы артылерыйскай падтрымцы перадавы атрад на плацдарме адбіў некалькі нямецкіх контратак. Калі пазіцыі Ціманава, Калодзія і Бутылкіна былі выкрытыя гітлераўцамі, ім давялося самім адбіць некалькі варожых нападаў. У крытычны момант бою яны выклікалі агонь на сябе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Дняпро і ў баях за плацдарм» лейтэнант Віктар Бутылкін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2202.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.