Віктар Канстанцін Млечка
Віктар (Віктарын) Канстанцін Млечка (? — да 23 чэрвеня 1679) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генеральны староста жамойцкі (з 1670).
Віктар Канстанцін Млечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Даліва» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Гіларый Палубінскі | ||||||
Пераемнік | Казімір Ян Сапега | ||||||
Смерць | 23 чэрвеня 1679 | ||||||
Род | Млечкі | ||||||
Бацька | Ян Млечка | ||||||
Жонка | Соф’я з Ісайкоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцыя з Млечкаў[d] |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Млечкаў, сын Яна Млечкі, жамойцкага земскага суддзі.
Спачатку вызнаваў кальвінізм, пасля перайшоў у каталіцтва. Служыў пры двары Уладзіслава IV, струкчашы каралеўскі ў 1643, жамойцкі падстароста з 1643, падсудак земскі з 1645, суддзя з 1652, староста з 1670. Пасол на соймы 1648, 1649.
Падпісаў акт Кейданскай уніі 1655 са Швецыяй. У 1656 далучыўся да антышведскага паўстання ў Жамойці, пад Біржамі абраны генеральным палкоўнікам жамойцкага паспалітага рушэння, асабіста камандаваў гусарскай харугвай.
Абраны паслом на соймы 1658, 1661 (на іх прызначаны ў Скарбовы трыбунал Вялікага Княства Літоўскага), 1667, 1668, 1669, 1670. Падтрымліваў групоўку Пацаў.
Валодаў маёнткамі ў Жамойці, Халопенічамі ў Аршанскім павеце.
Быў жанаты з Соф’яй Ісайкоўскай, дачкой вялікага лоўчага літоўскага Караля Пятра Далмата-Ісайкоўскага. Іх дачка Канстанцыя выйшла за троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага і прынесла таму ў пасаг маёнткі сваёй маці, у тым ліку Мосар.
КрыніцыПравіць
- Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 359. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.