Адкрыць галоўнае меню

Віленскі край, (літ.: Vilniaus kraštas, польск.: Wileńszczyzna, бел.: Віленшчына) — усходняя і паўднёва-ўсходняя частка сучаснай Літвы з Вільняй, а таксама прылеглыя да яе раёны Беларусі, якія з 1920 да 1939 года належылі Польшчы, і адрознівалася асаблівасцямі нацыянальнага складу насельніцтва, культуры, палітычнымі арыентацыямі. Тэрыторыя Віленскага краю дэ-юрэ ўваходзіла ў склад БНР і БССР (верасень-кастрычнік 1939).

ГісторыяПравіць

 
Этнічная карта Еўрапейскай Расіі ў 1898 г.

Да 1917 года Віленскі край уваходзіў у склад Віленскай губерні Расійскай імперыі. Гэта Свянцянскі, Віленскі і Троцкі паветы. Палову насельніцтва складалі беларусы, за імі — літоўцы, асаблівае месца займаў горад Вільня. Згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 1897 г. нацыянальны (моўны) склад губерні[1]:

Павет беларусы літоўцы яўрэі палякі вялікаросы
Губерня цалкам 59,1 % 17,6 % 12,7 % 8,2 % 4,9 %
Вілейскі 86,9 % 9,5 % 2,5 %
Віленскі 59,8 % 17,9 % 12,3 % 10,1 % 10,4 %
Дзісненскі 81,1 % 10,1 % 2,4 % 5,9 %
Лідскі 73,2 % 8,7 % 12,0 % 4,7 % 1,2 %
Ашмянскі 80,0 % 3,7 % 12,1 % 1,7 % 2,3 %
Свянцянскі 49,5 % 20,8 % 17,1 % 6,0 % 5,4 %
Троцкі 17,7 % 49,1 % 9,5 % 11,3 % 4,6 %


 
Сярэдняя Літва і тэрыторыі, на якія прэтэндавала Літва

Падчас Першай Сусветнай вайны і згодна Брэсцкай мірнага дагавора тэрыторыя была занятая нямецкімі войскамі. Пад канец снежня 1918 года немцы пакінулі Вільню і яе ваколіцы.

У пачатку студзеня 1919 года Віленскі край (Вільню 5 студзеня), заняла Чырвоная Армія, супраціўленне каторай мясцовыя польскія ўзброеныя фарміраванні аказаць не змаглі. Падчас савецка-польскай вайны польская армія заняла Вільню 1921 красавіка 1919 года. Падчас наступу Чырвонай арміі Савецкай Расіі ў ліпені 1920 года палякі адступілі ад Вільні.

Падчас савецка-літоўскіх перамоў у маі 1920 асноўным пытаннем, якое вызначала межы Літвы, было ваеннае супрацоўніцтва супраць Польшчы, потым, пры пагаршэнні ваеннай сітуацыі, - нейтралітэт Літвы. 12 ліпеня 1920 у Маскве быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і Літвою, яки прызнаваў незалежнасць Літвы ў межах былой Ковенскай губерні, частцы Віленскай, Гродзенскай, Сувалкаўскай губерняў, уключаючы Відзы, Вільню, Ашмяны, Ліду, Шчучын, Гродна. Дагавор набываў юрыдычную моц 14 кастрычніка. 26 жніўня 1920 года Вільня была перададзена пад кіраўніцтва Літвы. Іншыя тэрыторыі, якія адыходзілі згодна з савецка-літоўскім дагаворам Літве, таксама перадаваліся пад кіраўніцтва літоўскай адміністрацыі падчас польскага наступу пасля "Цуду на Вісле".

З уварваннем у жніўні 1920 польскіх войскаў на тэрыторыі, на якія прэтэндавала Літва, яны сутыкнуліся з літоўскім супрацівам. Савет Лігі Нацый 20 верасня прыняла рэкамендацыю, якая пацвярджае ў якасці ўсходняй мяжы Польшчы "лінію Керзана", на захад ад якой ляжалі зямлі з перавагай польскага насельніцтва, на ўсход - тэрыторыі з перавагай беларускага, украінскага, літоўскага насельніцтва, і прапанаваў Польшчы лічыцца з нейтралітэтам тэрыторыі Літвы з усходняга боку лініі. Літва і Польшча афіцыйна прынялі гэту рэкамендацыю. Пад ціскам Лігі Нацый пад канец верасня 1920 года ў Сувалках пачаліся польска-літоўскія перамовы. 7 кастрычніка быў падпісаны дагавор, каторы размяжоўваў польскую і літоўскую зоны (План Гіманса). У адпаведнасці з дамовай Вільня і прылеглыя тэрыторыі адыходзілі да Літвы. Дагавор павінен быў уступіць у дзеянне 10 кастрычніка 1920 года.

За два дні да ўступлення Сувалкскага дагавора ў сілу па сакрэтным распараджэнні Юзафа Пілсудскага часткі польскай арміі (1-я Літоўска-Беларуская дывізія) пад камандай генерала Люцыяна Жалігоўскага, імітуючы непадпарадкаванне вярхоўнаму камандаванню, пачалі наступ і занялі Вільню (9 кастрычніка) і Віленскі край. Занятыя тэрыторыі былі абвешчаны дзяржавай Сярэдняя Літва, пад часовым кіраваннем Вярхоўнага галоўнакамандуючага і Часовай кіруючай камісіяй. Выбары, праведзеныя 8 студзеня 1922, сфарміравалі прадстаўнічы орган насельніцтва Сярэдняй Літвы - Віленскі сойм. Сойм 20 лютага 1922 большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю аб уключэнні Віленскага края ў склад Польшчы. 22 сакавіка 1922 Устаноўчы сойм у Варшаве прыняў Акт уз'яднання Віленскага края з Польскай Рэспублікай. У красавіку 1922 Віленскі край увайшоў у склад Польшчы. У 1926 на тэрыторыі края было сфарміравана Віленскае ваяводства

Аднак Літва не адмаўлялася ад правоў на Віленскі край і вяла за яго актыўную прапагандысцкую і дыпламатычную барацьбу. Толькі ў 1938 у, калі Літва, пасля ўзброеных інцыдэнтаў на мяжы і ўльтыматуму Польшчы, была вымушана пагадзіцца з аднаўленнем дыпламатычных адносін, былі адкрыты межы.

Другая Сусветная вайнаПравіць

У выніку ўварвання ў верасні 1939 савецкіх войскаў на тэрыторыю Польшчы Віленскі край быў заняты савецкімі войскамі. Згодна з «Дамовай аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільня і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» ад 10 кастрычніка 1939 частка Віленскага края была перададзена Літве. Гэтая частка складала тэрыторыю ў 6909 км² з 490 тыс. чалавек. Пасля акупацыі Прыбалтыкі СССР і з'яўлення Літоўскай ССР да новастворанай савецкай рэспублікі ў кастрычніку 1940 дадаткова адышла тэрыторыя Беларусі плошчай 2637 км².

Гл. таксамаПравіць

КінахронікаПравіць