Вінчэнца Мантэла

італьянскі футбаліст і трэнер

Вінчэ́нца Мантэ́ла (італ.: Vincenzo Montella; нар. 18 чэрвеня 1974, Памільяна-д’Арка, Кампанія) — італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Выступаў за «Рому» да 2009 года. З 1999 па 2005 год правёў 20 матчаў за зборную Італіі, забіў у іх 3 галы. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2000 года (2-е месца) і чэмпіянату свету 2002 года. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Турцыі.

Футбол
Вінчэнца Мантэла
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1974(1974-06-18)[1][2] (50 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Турцыя Турцыя
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1986—1990 Італія Эмпалі
Клубная кар’ера[* 1]
1990—1995 Італія Эмпалі 51 (27)
1995—1996 Італія Джэноа 34 (21)
1996—1999 Італія Сампдорыя 83 (54)
1999—2009 Італія Рома 192 (84)
2007   Англія Фулхэм 10 (2)
2007—2008   Італія Сампдорыя 13 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2005 Італія Італія 20 (3)
Трэнерская кар’ера
2009—2011 Італія Рома юніёры
2011 Італія Рома
2011—2012 Італія Катанія
2012—2015 Італія Фіярэнціна
2015—2016 Італія Сампдорыя
2016—2017 Італія Мілан
2017—2018 Іспанія Севілья
2019 Італія Фіярэнціна
2021—2023 Турцыя Адана Дэмірспор
2023— Турцыя Турцыя
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Бельгія/Нідэрланды 2000
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Мантэла пачынаў сваю кар’еру ў клубе Серыі C «Эмпалі» ў 1990 годзе, а ў 1995 годзе перайшоў у клуб Серыі B «Джэноа», за які ўжо ў першым (і адзіным) сезоне забіў 21 гол. Пасля гэтага Мантэллу набыла «Сампдорыя», якая выступала ў Серыі A. У гэтай камандзе Вінчэнца шмат забіваў і два гады запар (1997 і 1998) быў адным з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату. Яго добрая гульня прывяла да запрашэння ў «Рому», пасля вылету «Сампдорыі» з Серыі A. За яго былі заплочаныя вялікія грошы (25 млн еўра), але ў першым жа сезоне Вінчэнца стаў іх апраўдваць, забіўшы 18 галоў і зрабіўшы дубль у вароты «Лацыа», галоўнага саперніка «Ромы» ў чэмпіянатах Італіі. Разам з Франчэска Тоці і Марка Дэльвекіа Мантэла склаў атакавалае трыё рымскага клубу, якое ўяўляла сабой адну з найлепшых атак у Серыі A. У сезоне 2000/01 Мантэла 13 галамі дапамог камандзе выйграць чэмпіянат, а ў сакавіку 2002 года ён прывёў у захапленне заўзятараў клуба, забіўшы чатыры мячы ў вароты «Лацыа», у выніку чаго «Рома» перамагла 5:1.

У сезоне 2003/04 Мантэла гуляў вельмі мала з-за траўмаў. Але ў наступным сезоне ён прадэманстраваў выдатную форму і забіў за «Рому» у чэмпіянаце 21 гол. Сезон 2005/06 ізноў не атрымаўся з-за траўмаў, Вінчэнца перанёс дзве аперацыі на спіне і плячы, згуляўшы ўсяго 13 матчаў у чэмпіянаце.

4 студзеня 2007 года Мантэла адправіўся ў арэнду ў лонданскі «Фулхэм», дзе стаў асноўным нападнікам. У дэбютным хатнім матчы Кубка Англіі супраць «Лестэр Сіці» ён забіў два галы, а неўзабаве забіў і «Сток Сіці» ў наступным раўндзе гэтага турніру. 13 студзеня Мантэла згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі супраць «Вест Хэма», а 20 студзеня забіў свой першы гол у англійскім чэмпіянаце, рэалізаваўшы пенальці ў матчы з «Тотэнхэмам». Італьянец стаў вельмі папулярны сярод заўзятараў «Фулхэма» пасля чатырох галоў у трох матчах запар. 8 мая, за тыдзень да канца тэрміна арэнды, Мантэла вярнуўся ў «Рому».

На сезон 2007/08 Мантэла адправіўся ў свой першы клуб «Сампдорыю» ізноў на правах арэнды. У сезоне 2008/09 ізноў вярнуўся ў склад «Ромы», але цягам на поле амаль не выходзіў.

2 ліпеня 2009 года Мантэла аб’явіў пра завяршэнне сваёй кар’еры прафесійнага гульца[3].

Міжнародная кар’ера

правіць

Мантэла згуляў свой першы матч за зборную Італіі 5 чэрвеня 1999 года супраць Уэльса. Таксама ён прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2000 года (у фінале выйшаў на замену) і чэмпіянаце свету 2002 года. З 2005 года Мантэла не атрымліваў запрашэнняў у нацыянальную каманду і, такім чынам, прапусціў чэмпіянат свету ў Германіі і чэмпіянат Еўропы ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У 2009 годзе пачаў працаваць трэнерам у «Роме». У 2011 годзе быў часовым галоўным трэнерам рымскага клуба. Пазней узначальваў шэраг італьянскіх клубаў — «Катанію», «Фіярэнціну», «Сампдорыю», з 2016 года быў галоўным трэнерам «Мілана», адкуль быў звольнены ў лістападзе 2017 года.

У снежні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Севільі»[4]. Разам з андалузскім клубам выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў і фінал Кубка Іспаніі, аднак у Ла Лізе справы каманды ішлі не лепшым чынам. У красавіку 2018 года, калі серыя клуба без перамог дасягнула 9 матчаў, Мантэла быў звольнены[5].

У красавіку 2019 года другі раз узначаліў «Фіярэнціну»[6]. У снежні таго ж года, пасля паражэння ад «Ромы» (1:4) быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[7].

У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам турэцкага клуба «Адана Дэмірспор»[8], пакінуў пасаду ў чэрвені 2023 года. У верасні 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Турцыі[9].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць