Валерый Мікалаевіч Новікаў

(Пасля перасылкі з В. Новікаў)

Валерый Мікалаевіч Новікаў (нар. 23 кастрычніка 1949, в. Гарадзішча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Валерый Мікалаевіч Новікаў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1949(1949-10-23) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1974 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Елісееў, Воінаў, Філімонаў).

У 19751995 гадах старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект» (пераназваны ў АП «Белпраект»); у 19941998 гадах галоўны архітэктар праектаў, начальнік праектнага аддзела ААТ «Забудова»; у 19982000 галоўны архітэктар праектаў АП «Белпраект»; у 20012002 галоўны архітэктар праектаў ТДА «Праектінжбуд»; з 2002 года дырэктар, галоўны архітэктар праектаў УП «Творчая майстэрня архітэктара Новікава В. М.».

Член Саюза архітэктараў з 1982 года.

Творчасць правіць

 
8-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка па вуліцы Кісялёва

Асноўныя працы: бальніца з паліклінікай «Бабруйскшыны» (19871990, сааўтар Буры); бальнічны комплекс у г. Баранавічы (19881993, сааўтары Буры, Т. М. Царова); дзіцячы санаторый у п. Круглае Магілёўскай вобласці (19911992); дзіцячая паліклініка па вул. Нікіфарава ва Уруччы (1988—1989, сааўтар Буры); шматсекцыйныя жылыя дамы ў пас. Чысць, пас. Ждановічы, у г. Клецку (1995—1998); прыборна-сэрвісны цэнтр па абслугоўванні сістэм супрацьпажарнай аўтаматыкі і ахоўнай сігналізацыі ў квартале па вул. К. Лібкнехта і зав. Дамашэўскім (2006—2008, сааўтар Э. В. Новікава); адміністрацыйны будынак па зав. Тучынскім у г. Мінску (2001); корпус з лячэбна-дыягнастычным блокам у г. Магілёве (1984—1985); індывідуальныя аднакватэрныя жылыя дамы ў г. Мінску і Мінскім раёне (1995—2008); адміністрацыйны будынак ЗАТ «Белмантажхімахова» па вул. Кабушкіна ў г. Мінску (2008—2009, сааўтар Э. В. Новікава); рэканструкцыя нежылых памяшканняў пад комплекс адміністрацыйна-гандлёвага прызначэння па вул. П. Броўкі ў г. Мінску (2004); магазін харчовых тавараў па вул. Малініна ў г. Мінску (2004).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Новиков Валерий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)