Валерый Станіслававіч Аношка
Валерый Станіслававіч Аношка (9 жніўня 1938, в. Гайдукова Слабодка Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001).
Валерый Станіслававіч Аношка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2015 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геаграфія, глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія.
Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі.
Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ.
Бібліяграфія
правіцьАўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.
- Микроэлементы в почвах Белоруссии и эффективность микроудобрений. Минск, 1970 (у суаўтарстве).
- Основы географического прогнозирования, учебное пособие для студентов географических факультетов университетов — Минск: Вышэйшая школа, 1985. (разам з В. М. Трафімавым і В. М. Шырокавым).
- Белорусское Поозерье: анализ эколого-мелиоративного состояния. Минск, 1992 (у суаўтарстве).
- Мелиоративная география: Учебник для вузов. Минск, 1987; Учебник для вузов России. Москва, 1995 (у суаўтарстве).
- Агульная геаграфія: Вучэб. дапам. для 10-га кл. / Я. М. Мяшэчка, В. С. Аношка, Б. М. Крайко і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1997.
- Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства. Мн., 2000 (у суаўтарстве).
- Гісторыя развіцця глебазнаўства на Беларусі: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т, 2000.
- Инженерная география с основами прогнозирования. Мн., 2002.
- Акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч: да 110-годдзя з дня нараджэння // Геаграфія: праблемы выкладання. 2010. — № 4. — С. 58—59
Грамадская дзейнасць
правіцьЗ'яўляўся старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (1983—2004)[1].
Прэміі і ўзнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).
Зноскі
- ↑ bsu.by Архівавана 17 ліпеня 2007.
Літаратура
правіць- Профессора и доктора наук Белорусского государственного университета — Мн., 2001. — С. 14—15.
- Анціпаў Г. П. Ано́шка Валерый Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- Біяграфія на www.geology.by Архівавана 24 лістапада 2010.
- Гайдукова Слабодка. Anoszko.