Гаар Мікаэлаўна Гаспаран

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран (арм.: Գոհար Միքայելի Գասպարյան, народжаная Хачатран, арм.: Խաչատրյան, 14 снежня 1924, Каір, Каралеўства Егіпет — 16 мая 2007, Ерэван, Арменія) — савецкая армянская оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Гаар Гаспаран
Գոհար Գասպարյան
Поўнае імя Гаар Мікаэлаўна Гаспаран
Дата нараджэння 14 снежня 1924(1924-12-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2007(2007-05-16)[3] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Tigran Levonyan[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас каларатурнае сапрана[d][1]
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Калектывы АрмАТОБ імя А. А. Спендыярава
Супрацоўніцтва ЕрДК імя Камітаса
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1984
Ордэн Святога Месропа Маштоца
Ордэн Леніна  — 1984 Ордэн Дружбы народаў
Народны артыст СССР— 1956 Народны артыст Армянскай ССР — 1953 Сталінская прэмія — 1951 Дзяржаўная прэмія Армянскай ССР — 1964
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Гаар Гаспаран нарадзілася 14 снежня 1924 года[5] (паводле іншых крыніц — 12 лютага 1922 года[6]) ў Каіры (паводле іншых крыніц у мястэчку Ібрагім-Шаркіяй[7] (Егіпет).

Вучылася ў Каіры ў коледжы Галусцянаў, у якім выкладалі і музыку. Спявала ў армянскай царкве Грэгара Лусаворыча (Рыгора Асветніка). Музычную адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам прафесараў з Італіі Эліз Фельдман і Вінчэнца Кара.

У 19401948 годах была салісткай Егіпецкага дзяржаўнага радыё[5], паспяхова выступала з сольнымі канцэртамі.

У 1948 годзе пераехала ў СССР, Армянскую ССР[5].

З 1949 года — салістка Армянскага тэатра оперы і балета ім. А. А. Спендыярава, дзе праспявала загалоўныя партыі ў дваццаці трох операх.

У канцэртных праграмах яе рэпертуар утрымваў каля пяцісот твораў французскіх, нямецкіх і італьянскіх кампазітараў (Ё. С. Бах, Г. Ф. Гендэль, В. А. Моцарт, Ё. Штраус, Э. Грыг, Р. М. Гліэр, С. В. Рахманінаў, П. І. Чайкоўскі, Камітас, італьянскія майстры рэлігійнай музыкі і іншыя).

Гастралявала ў многіх гарадах СССР і за мяжой (Польшча, Венгрыя, Румынія, Англія, Францыя, Японія, ЗША, Канада, Бразілія, Мексіка, Турцыя).

З 1964 года выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі ім. Камітаса (прафесар з 1973). Падрыхтавала цэлую пляяду выдатных спевакоў і спявачак. Вучнем быў і яе муж Тыгран Леванян.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 7—8 скліканняў (19661974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 5 склікання.

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран сканала 16 мая 2007 года ў Ерэване. Пахавана ў пантэоне парка імя Камітаса[8].

Зноскі

  1. а б в г д Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — 1974. — Т. 2. — С. 693–694.
  2. а б в Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. ԱյվազյանԵրևան: 2005.
  3. http://armenianow.com/?action=viewArticle&AID=2201&CID=2243&IID=1133&lng=eng Праверана 12 сакавіка 2016.
  4. Гаспарян Гоар Микаэловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 51 (доп.). А — Я. 1958. 460 стр., илл.; 21 л. илл. и карт.
  6. Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссёр
  7. [http://noev-kovcheg.ru/mag/2007-08/818.html Она была волшебницей…)
  8. Гоар Гаспарян будет похоронена в пантеоне имени Комитаса

СпасылкіПравіць

Гаар Мікаэлаўна Гаспаран на сайце «Героі краіны»