Галіна Аляксандраўна Барташэвіч
Галіна Аляксандраўна Барташэвіч (нар. 18 чэрвеня 1932, Слуцк) — беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).
Галіна Аляксандраўна Барташэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1932 (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці | фалькларыстка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1994) |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1957—1993 гадах працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 года на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор.
Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.
ЛітаратураПравіць
- Барташэвіч Галіна Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).