Гармала
род арслін
Га́рмала[3] (Peganum) — род кветкавых раслін сямейства Парналіснікавыя (Zygophyllaceae)[3].
Гармала | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Peganum L. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Harmala P.Mill., 1754
| |||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Лісце рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белага колеру. Плод — каробачка.
Расліны ядавітыя. Маюць у сабе алкалоіды (гармалін, гармін і інш.)
Распаўсюджанне
правіцьРод налічвае 6[3] (4[4]) відаў, распаўсюджаных на поўдні Еўропы, у Заходняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі і Цэнтральнай Амерыцы (Мексіка).
Віды
правіцьЗгодна з The Plant List:
Выкарыстанне
правіцьФарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Дзякуючы ўтрыманню алкалоідаў, выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- ↑ Peganum // The Plant List (англ.)
Літаратура
правіць- Гармала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 63. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Peganum // The Plant List (англ.)
- Гармала — род Peganum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гармала // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)