Гарошак плотавы

від раслін

Гаро́шак плотавы[3] (Vicia sepium) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Гарошак плотавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sepium L., Sp. Pl. 2: 737 (1753).

Сінонімы
Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26357
NCBI  347188
EOL  703228
GRIN  t:41572
IPNI  525130-1
TPL  ild-7863

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, зрэдку пакрытая рэдкімі валаскамі. Сцяблы даўжынёй 30—100[3] сантыметраў, адзінкавыя, простыя, прамыя, учэпістыя. Лісце чаргаванае і складаецца з 5—7[3] (4—8[4]) пар лісткоў з травяністымі прылісткамі. На канцы ліста маецца вусік. Лісткі бледна-зялёныя, маюць даўжыню 20—30[4] міліметраў, падоўжана-эліптычную форму, голыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-фіялетавага або фіялетава-ліловага колеру, у пазушных суквеццях. Плод — голы, лінейны, бліскучы струк даўжынёй 30—40[4] мм і 6—8[4] мм у шырыню. Насенне бурага або чорнага колеру[4].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна[5]. Пераносіць цень[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пашах, агародах, аблогах і пустках, у парках і садах, каля дарог, часам як пустазелле. У горных раёнах распаўсюджваецца да вышыні 2550 м над узроўнем мора[4]. Цвіце ў чэрвеніліпені[4]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[4].

Гаспадарчае значэнне

правіць

Гарошак плотавы лічыцца перспектыўнай раслінай у мэтах стварэння і паляпшэння сенакосаў і пашаў у лясной зоне з дастатковым увільгатненнем і непатрабавальны да ўрадлівасці глебы[4].


Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г д е ё ж з Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. а б в Горошек заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць