Гарыца

род кветкавых раслін

Гары́ца[3][4] (Sagina) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Гарыца

Гарыца ляжачая (Sagina procumbens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagina L. (1753)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20019
NCBI  230723
EOL  71897
IPNI  325442-2

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія, распасцёртыя або прыўзнятыя, галінастыя, вышынёй 4—25[4] см. Лісце простае, суцэльнае, дробнае, лінейна-ланцэтнае, вузкалінейнае ці шылападобнае, супраціўнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, адзіночныя, у пазухах або ў суквеццях. Колер кветак белы, зеленаваты. Зрэдку колер кветак жоўты і інш. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Расліны роду распаўсюджаны пераважна ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, у гарах Паўднёвай і Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і ў Новай Зеландыі. Растуць на поймавых і вільготных лугах, на ўскрайках балот, па берагах вадаёмаў.

Віды правіць

Род налічвае каля 30[4] (19[5]) відаў.

Згодна з The Plant List:

Гаспадарчае значэнне правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  5. Sagina // The Plant List (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць