Геаграфія Нарвегіі

Нарвегія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі і гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія. На поўначы знаходзіцца самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы — мыс Нордкін.

Геаграфія Нарвегіі
карта: Геаграфія Нарвегіі
Частка свету Еўропа
Рэгіён Скандынавія
Каардынаты 62°пн.ш. 10°з.д.
Плошча
Берагавая лінія 58 133 (разам з астравамі) км
Граніцы 2542[1] (Фінляндыя 727, Швецыя 1619, Расія 196)
Найвышэйшы пункт гара Гальхёпіген 2469 м
Найніжэйшы пункт Узровень мора 0 м
Найбуйнейшая рака Глома
Найбуйнейшае возера М’еса

Рэльеф

правіць
 
Гара Гальхёпіген

На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор’е. На поўначы ад мяжы Нарвегіі і Фінляндыі вышэй 1200 м уздымаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Гальхёпіген) у масіве Ютунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор’я толькі нешмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».

Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя з іх — у гарах Ютунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снегавая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900—1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледніковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццю эрозіі, паглыбленню і выпростванню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор’яў.

 
Нерэй-фіёрд

Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км на поўнач ад Бергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных астравоў — т.зв. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна. Некаторыя астравы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.

Гідралогія

правіць
 
Согне-фіёрд

Большасць нарвежцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя — Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Тронхеймс-фіёрд.

На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км, Гёўла, Отра, Танаэльв. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія (рака Ранэльва). У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнае ў краіне возера М’ёса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.

Клімат

правіць
 
Карта сярэднегадавых тэмператур за перыяд 1961—1990

Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой — вынікам уздзеяння Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °C характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да −4 °C і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °C, а ва ўнутраных раёнах — каля 16 °C.

Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхейма.

Жывёльны свет

правіць
 
Хваёвы лес

Паколькі большую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы — хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях — пояс травы, імхоў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы — адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.

Расліннасць

правіць
 
Аўцабык

У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа. Нацыянальны парк: Бёргеф’ель, Юнкердаль.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць