Генадзь Тумаш
Генадзь Тумаш, Генадзь Тумас (сапраўднае імя: Яўген Змітравіч Тумас; нар. 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Генадзь Тумаш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Станькаўскай сярэдняй школы працаваў у 1957—1959 гадах у калгасе. У 1959—1964 гадах вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1964—1966 гадах працаваў у Татаршчынскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна, у 1974—1976 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, у 1970—1973 гадах рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, у 1974—1976 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам, у 1976—1987 гадах загадчыкам сектара Літаратурнага музея Якуба Коласа, з 1987 года — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Член Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Уваходзіў у Аргкамітэт Беларускага народнага фронта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года.
У 1994—2002 гадах — у Беларускім універсітэце культуры.
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1957 года. На беларускую мову пераклаў творы Вінцэся Каратынскага, Янкі Лучыны («Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»), У. Мея.
Творы
правіць- Лінкос. (Першая кніга паэта). Мінск. 1970.
- Родны бераг песняра. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Мінск. 1982.
- Лісіца з Расохі : вершаваная казка / Г. Тумаш; маст. Р. М. Цімохава. — Мінск : Юнацтва, 2001. — 47 с.
Заўвагі
правіцьЛітаратура
правіць- Генадзь Тумаш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.