Глаксінія
Глаксінія (Gloxinia) — род кветкавых раслін сямейства геснерыевых. 6 відаў. Пашыраны ў Амерыцы ад Мексікі да Бразіліі. У кветкаводстве пад глаксініяй больш вядомая група гібрыдаў, атрыманых ад відаў блізкага роду сінінгія (Sinningia). На Беларусі іх часта вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Глаксінія | ||||||||||||||
Gloxinia perennis | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Gloxinia L'Hér., 1785 | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом і клубнямі. Лісце эліпсападобнае, чаранковае, цёмна-зялёнае, сабранае ў разетку. Кветкі буйныя, яркія, званочкавыя, разнастайныя па колеры. Цвіце ў маі-верасні (за сезон на адной расліне ўтвараецца да 50-100 кветак). Плод — шматнасенная каробачка. Прыгожаквітучыя дэкаратыўныя расліны. Размнажаюцца насеннем, сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, дзяленнем клубняў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Звесткі пра род Gloxinia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Глаксінія: інфармацыя на сайце GRIN(англ.)Gloxinia perennis
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).