Глеб Андрэевіч Рассадкін
Глеб Рассадкін (нар. 5 красавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Глеб Андрэевіч Рассадкін | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 красавіка 1995[1][2][…] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіць«Дынама»
правіцьВыхаванец мінскага «Дынама», з 2011 выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 мая 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі».
У сезоне 2013 у асноўным выступаў за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 года забіў свой першы гол у еўракубках (у браму літоўскай «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы).
Сезон 2014 распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асновы, часам з’яўляўся і ў стартавым складзе. 10 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).
Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе, дзе звычайна складаў звязку нападнікаў разам з Фатасам Бечыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важных гола — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог дынамаўцам другі сезон запар выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага нападніка мінчан, але ў ліпені ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» атрымыў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак стаў толькі выхадзіць на замену. У пачатку 2017 года быў адхілены ад асноўнай каманды мінчан і стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Дынама» быў разарваны[4].
«Зорка»
правіцьУ жніўні 2017 года праходзіў прагляд у луганскай «Зары», але беспаспяхова і пазней стаў іграком іншага ўкраінскага клуба — крапыўныцкай «Зоркі»[5]. Спачатку трывала выступаў у аснове, 9 снежня 2017 года адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы з адэскім «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 года з-за праблем са здароўем перастаў з’яўляцца на полі.
«Нёман»
правіцьУ ліпені 2018 года трэніраваўся з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6], пазней далучыўся да гродзенскага «Нёмана», які ў жніўні 2018 года ўзяў нападніка ў арэнду[7]. У складзе гродзенскай каманды стаў іграком стартавага складу.
З пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне арэнды, пачаў трэніравацца з гродзенцамі, у той час як «Зорка» знялася ў чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нёманам»[8]. У сезоне 2019 шмат прапусціў з-за траўм, у першай палове 2020 года быў іграком стартавага складу, пасля стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб.
«Віцебск»
правіцьУ сакавіку 2021 года стаў іграком «Віцебска»[9]. У пачатку сезона 2021 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў пераважна з’яўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[10]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[11].
«Арсенал»
правіцьУ ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[12]. Гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
«Смаргонь»
правіцьУ сакавіку 2023 года стаў іграком «Смаргоні»[13]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў клуб[14].
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах з’яўляўся іграком моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Дынама | 5 | 2 | |
2012 | Д1 | Дынама | 5 | 0 | |
2013 | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2014 | Д1 | Дынама | 9 | 1 | |
2015 | Д1 | Дынама | 19 | 2 | |
2016 | Д1 | Дынама | 19 | 2 | |
2017 (1) | дубль | Дынама | 10 | 6 | |
2017/18 | Д1 | Зорка | 15 | 1 | |
2018 (2) | Д1 | Нёман | 13 | 1 | |
2019 | Д1 | Нёман | 14 | 3 | |
2020 | Д1 | Нёман | 19 | 1 | |
2021 | Д1 | Віцебск | 25 | 2 | |
2022 (1) | Д1 | Віцебск | 13 | 1 | |
2022 (2) | Д1 | Арсенал | 14 | 1 | |
2023 | Д1 | Смаргонь | 19 | 3 |
Крыніцы
правіць- ↑ Gleb Rassadkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gleb Rassadkin // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/gleb_rassadkin/
- ↑ Минское "Динамо" рассталось с Рассадкиным (руск.). football.by (5 ліпеня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Глеб Рассадкин стал игроком украинской "Зирки" (руск.). football.by (30 жніўня 2017). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рассадкин тренируется с «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Неман" арендовал у "Зирки" Рассадкина (руск.). football.by (15 жніўня 2018). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рассадкин подписал двухлетний контракт с "Неманом" (руск.). football.by (21 сакавіка 2019). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рассадкин перешел в "Витебск" (руск.). football.by (3 сакавіка 2021). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ "Витебск" продлил контракт со своим нападающим (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск" (руск.). football.by (6 ліпеня 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Глеб Рассадкин перешел в "Арсенал" (руск.). football.by (23 ліпеня 2022). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Рассадкин стал игроком "Сморгони" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Глеб Рассадкин не работает со "Сморгонью" (руск.). football.by (12 лютага 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.