Батурын (горад)

(Пасля перасылкі з Горад Батурын)

Батурын[2] (укр.: Батурин) — горад, размешчаны на тэрыторыі Бахмацкага раёна Чарнігаўскай вобласці, Украіны, на левым беразе ракі Сейм (левы прыток Дзясны). У 1669—1708 гадах і ў 1750—1764 гадах Батурын з’яўляўся рэзідэнцыяй гетманаў левабярэжнай Украіны.

Горад
Батурын
укр.: Батурин
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1625[1]
Першая згадка
1625
Плошча
  • 700 км²
Вышыня цэнтра
145 м
Насельніцтва
  • 2 552 чал. (2018)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16512
Аўтамабільны код
CB і IB / 25
КААТУУ
7420310300
Афіцыйны сайт
Батурын на карце Украіны ±
Батурын (горад) (Украіна)
Батурын (горад)
Батурын (горад) (Чарнігаўская вобласць)
Батурын (горад)

Гісторыя правіць

Батурын быў заснаваны ў 1575 годзе польскім каралём і вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем[3][4] і названы ў яго гонар[5]. Неўзабаве пасля яго смерці Батурын прыйшоў у запусценне.

Гарадзішча Батурынскае ўпершыню згадана ў 1625 годзе[6] (і паводле версіі А. М. Лазараўскага, адлік гісторыі горада варта весці менавіта з 1625 года)[4]. У пачатку 1630-х гадоў горад належаў старадубскаму старосту Паўлу Трызну. У пачатку Смаленскай вайны 1632—1634 гадоў Батурынскі замак быў узяты маскоўскімі войскамі і заставаўся незаселеным да канца ваенных дзеянняў.

У 1635 годзе Батурын быў адбудаваны і ўвайшоў у склад Чарнігаўскага ваяводства Рэчы Паспалітай. У тым жа 1635 годзе каронны падскарбі Ежы Асалінскі вымусіў ноўгарад-северскага старосту А. Пясочынскага, людзі якога адбудавалі замак, адмовіцца ад сваіх прэтэнзій на Батурын.

У 1648 годзе Батурын стаў трафеем гетмана Багдана Хмяльніцкага.

1654—1917 гады правіць

Пасля далучэння Левабярэжнай Украіны да Расіяй у 1654 годзе Батурын уваходзіў спачатку ў склад Старадубскага казацкага палка, а затым — Нежынскага палка. У 1663 годзе гетман І. Брухавецкі падпісаў тут «Батурынскія артыкулы» з прадстаўнікамі царскага ўрада[6][5].

У час Паўночнай вайны гетман Іван Мазепа пачаў тайныя перамовы з польскім дваром і шведскім каралём Карлам XII, а з набліжэннем асноўных сіл шведскай арміі — восенню 1708 года адкрыта перайшоў на бок шведаў і 29 кастрычніка 1708 года з прыхільнікамі далучыўся да Карла XII. Ва ўмацаваным Батурыне засталіся вялікая колькасць прыпасаў для шведскай арміі, моцны гарнізон пад камандаваннем палкоўніка Д. Чэчаля і есаула Кёнігсека захаваў вернасць Мазепу і разлічваў на скоры падыход шведскіх войскаў. У гэтых умовах войска А. Д. Меньшыкава 31 кастрычніка 1708 года аблажылі і (пры садзейнічанні прылуцкага палкоўніка Івана Носа) 2 лістапада ўзялі Батурын, пасля чаго горад быў спалены[7][3][4][8][9].

У 1725 годзе Кацярына I падаравала Батурын Меньшыкаву[5], у 1750—1764 гадах горад быў рэзідэнцыяй гетмана Кірыла Разумоўскага[7]. У 1781 годзе горад увайшоў у склад Чарнігаўскага намесніцтва, у 1796 годзе — у склад Маларасійскай губерні, з 1802 года ў Канатопскім павеце Чарнігаўскай губерні.

У 1860 годзе тут налічвалася 456 двароў і 3563 жыхары, дзейнічалі два праваслаўныя храмы, рэгулярна адбываліся гандлёвыя кірмашы[5]. У 1891 годзе горад з’яўляўся гандлёвым цэнтрам мясцовага значэння, тут рэгулярна адбываліся кірмашы, налічвалася 450 жылых дамоў і 3580 жыхароў, дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы, васковы завод і два заводы па вытворчасці свечка з лою[7].

Найноўшы час правіць

У студзені 1918 года была ўсталявана Савецкая ўлада[6], пасля заканчэння грамадзянскай вайны тут пачалося развіццё лёгкай, харчовай і будаўнічай прамысловасці мясцовага значэння[4]. У 1932 годзе тут былі пабудаваны льнозавод і машынна-трактарная станцыя.

Учас Вялікай Айчыннай вайны з 9 верасня 1941 года да 7 верасня 1943 года Батурын знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1960 годзе Батурын стаў пасёлкам гарадскога тыпу[6]. У 1968 годзе насельніцтва пасёлка складала 3,5 тыс. чалавек, станам на пачатак 1970 года тут дзейнічалі цагельня, малочны завод, завод па апрацоўцы канопляў і гісторыка-краязнаўчы музей[9].

Станам на пачатак 1978 года тут дзейнічалі цагельня, ільнозавод, райсельгастэхніка, калгас, камбінат камунальных прадпрыемстваў, дзве агульнаадукацыйныя школы, філіял Бахмацкай музычнай школы, бальніца, паліклініка, Дом культуры, бібліятэка, аддзел Чарнігаўскага гістарычнага музея. Палац К. Разумоўскага і дом Васіля Качубея з’яўляліся знаходзілся пад аховай дзяржавы як помнікамі архітэктуры[6][10].

У студзені 1989 года колькасць насельніцтва складала 3920 чалавек[11].

Пасля 1991 года правіць

 
Палац Разумоўскага

14 чэрвеня 1993 года Кабінет міністраў Украіны стварыў у горадзе нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Гетманская сталіца».

У маі 1995 года Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў рашэнне аб прыватызацыі льнозавода[12], у ліпені 1995 года было зацверджана рашэнне аб прыватызацыі райсельгастэхнікі[13].

29 верасня 2008 года Батурын стаў горадам раённага значэння[14].

Станам на 1 студзеня 2013 года колькасць насельніцтва складала 2716 чалавек[15].

Заўвагі правіць

  1. http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7503/A005?rdat1=20.10.2003&rf7571=39493
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чарнігаўскай вобласці
  3. а б Батурин // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
  4. а б в г Батурин // Большая Советская Энциклопедия. / редколл., гл. ред. Б. А. Введенский. 2-е изд. том 4. М., Государственное научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1950. стр.313-314
  5. а б в г Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 118.
  6. а б в г д Батурин // Украинская Советская Энциклопедия. том 1. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1978. стр.377
  7. а б в Батурин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  8. С. Ф. Платонов. Лекции по русской истории. Часть II. М., ВЛАДОС, 1994. стр.66-69
  9. а б Батурин // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 3. М., «Советская энциклопедия», 1970. стр.46
  10. Батурин // Советский энциклопедический словарь. редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. 4-е изд. М., «Советская энциклопедия», 1986. стр.115
  11. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1989 г. Колькасць гарадскога насельніцтва саюзных рэспублік, іх тэрытарыяльных адзінак, гарадскіх паселішчаў і гарадскіх раёнаў па поле
  12. Постанова Кабінету міністрів України № 343б від 15 травня 1995 р. «Перелік об'єктів, що підлягають обов’язковій приватизації у 1995 році»
  13. Постанова Кабінету міністрів України № 538 від 20 липня 1995 р. «Про доповнення переліку об'єктів, що підлягають обов’язковій приватизації у 1995 році»
  14. Постанова Верховної Ради України № 579-XI від 29 вересня 2008 р. «Про віднесення селища міського типу Батурин Бахмацького району Чернігівської області до категорії міст районного значення»
  15. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року. Державна служба статистики України. Київ, 2013. стор.109 Архівавана 12 кастрычніка 2013.