Гусіная цыбуля зярністая

вид растений

Гусіная цыбуля зярністая[3][4] (лац.: Gagea granulosa) — від аднадольных раслін роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Мікалаем Сцяпанавічам Турчанінавым  (руск.) у 1854 годзе[5][6].

Гусіная цыбуля зярністая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gagea granulosa Turcz., 1854


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  363526
EOL  1088698
IPNI  535534-1
TPL  kew-307259

Сінонім — Gagea granulosa var. elatior Pascher[5].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Вядомы з Расіі, Казахстана, Манголіі і Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[7].

Расце на вільготных лугах, у зарасніках і іглічных лясах[7].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна[4] вышынёй да 20 см[7].

Цыбуліна яйкападобная, пакрыта карычневай абалонкай[7].

Лісце выключна прыкаранёвае, як правіла, адзінкавае, вузкалінейнай формы, жылістае[7].

Парасонападобнае суквецце, з двума — чатырма жоўтымі кветкамі[7].

Плод — каробачка зялёнага колеру[4] з шарападобным насеннем[7].

Цвіце ў чэрвені[7].

Прыродаахоўная сітуацыя правіць

Гусіная цыбуля зярністая занесена ў Чырвоныя кнігі Іркуцкай, Пензенскай, Ліпецкай, Цюменскай абласцей, рэспублік Бурація, Хакасія і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (Расія)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Гусіная цыбуля зярністая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б Gagea granulosa Turcz. — The Plant List
  6. Tropicos | Name — Gagea granulosa Turcz
  7. а б в г д е ё ж Gagea granulosa in Flora of China @ efloras.org

Спасылкі правіць