Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Дантэ
Dante Bonfim Costa Santos.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дантэ Банфін Коста Сантус
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1983(1983-10-18)[1] (36 гадоў)
Салвадор, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Ніца
Нумар 4
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 Сцяг Бразіліі Катуэнсі
1999 Сцяг Бразіліі Галісія
2000 Сцяг Бразіліі Капіварыяну
2001 Сцяг Бразіліі Жувентуды
Клубная кар’ера*
2002 — 2004 Сцяг Бразіліі Жувентуды 22 (0)
2004 — 2006 Сцяг Францыі Ліль 12 (0)
2006 — 2007 Сцяг Бельгіі Шарлеруа 23 (1)
2007 — 2009 Сцяг Бельгіі Стандард 63 (2)
2009 — 2012 Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах) 93 (8)
2012 — 2015 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 86 (3)
2015 — 2016 Сцяг Германіі Вольфсбург 23 (1)
2016 — Сцяг Францыі Ніца
Нацыянальная зборная**
2013 — Сцяг Бразіліі Бразілія 13 (2)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 жніўня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 верасня 2015.

Да́нтэ Банфі́н Ко́ста Са́нтус (парт.: Dante Bonfim Costa Santos; нар. 18 кастрычніка 1983, Салвадор, Бразілія), больш вядомы як Дантэ (парт.: Dante, МФА: [ˈdɐ̃tʃi]) — бразільскі футбаліст, абаронца французскага клуба «Ніца» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. З’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Жувентуды». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба французскага «Ліля», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 года. З пачатку 2006 года да канца 2008 года гуляў за бельгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім з якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бельгіі і Суперкубак краіны.

27 снежня 2008 года заключыў кантракт з мёнхенгладбахскай «Барусіяй» на 4,5 гады, якая заплаціла за бразільца 2,5 млн еўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 года, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клуба ў першым жа матчы выйграў Суперкубак Германіі.

30 жніўня 2015 года Дантэ перайшоў у «Вольфсбург» за 4,5 млн еўра, падпісаўшы трохгадовы кантракт[2]. 22 жніўня 2016 года было абвешчана аб трансферы Дантэ ў «Ніцу»[3].

МіжнароднаяПравіць

6 лютага 2013 года ва ўзросце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Англіі. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфедэрацый 2013 і чэмпіянаце свету 2014.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

«Стандард»:

«Баварыя»:

МіжнародныяПравіць

Бразілія:

Зноскі

СпасылкіПравіць