Дахна́рскае во́зера[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дахнарка, прыкладна за 10 км на поўнач ад Полацка, на поўдзень вёскі Рудня.

Дахнарскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 122 м[1]
Даўжыня 0,89 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 0,47 км²
Аб’ём 0,0005 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,71 км
Найбольшая глыбіня 1,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,115 ‰
Празрыстасць 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 73,8 км²
Упадаюць рака Дахнарка, ручай
Выцякаюць рака Дахнарка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дахнарскае (Беларусь)
Дахнарскае
Дахнарскае
Дахнарскае (Віцебская вобласць)
Дахнарскае
Дахнарскае
Map

Плошча паверхні 0,47 км², даўжыня 0,89 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,71 км. Найбольшая глыбіня возера 1,7 м, сярэдняя 1,1 м. Плошча вадазбору 73,8 км². Аб’ём вады ў возеры 0,5 млн м³.
Катлавіна Дахнарскага возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера пераважна сплавінныя, у паўночнай частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 10—20 да 200—250 метраў. Дно плоскае, выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю таўшчынёй каля 3,6 м.
Возера дыстрофнае, праточнае. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера працякае рака Дахнарка (прыток Дрысы), упадае ручай.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

Крыніцы

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. БелЭн 1998.
  3. Блакітная 1994.

Літаратура

правіць
  • Дахна́рскае // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 139. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Дахна́рскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 168. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Дахна́рскае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)