Дзянісавіцкі біялагічны заказнік
Дзяні́савіцкі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе з мэтай захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 1,3 тыс. га (1997). Уключае 4 кварталы Дзянісавіцкага і 7 кварталаў Сакаловіцкага лясніцтваў Крупскага лясгаса, а таксама частку тарфяных балот Падбалонне і Бабнік, Рожкі, Калінаўка. Растуць хвоя, бяроза, елка, асіна, вольха, трапляюцца дуб і клён, з кусцікавых раслін — багун, верас, журавіны, брусніцы, чарніцы, з травяністых — асака, падвей, хвошч; шмат сфагнавых імхоў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).