Дзяніс Віктаравіч Гружэўскі
Дзяніс Гружэўскі (нар. 10 сакавіка 2000, Смаргонь) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Поўнае імя | Дзяніс Віктаравіч Гружэўскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 сакавіка 2000[1] (22 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 90 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гродзенскі «Нёман» і Акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Мінска», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА. У лютым 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[2], дзе стаў іграком стартавага складу.
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[3], дзе таксама замацаваўся ў аснове, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[4]. У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Гомелем» (1:1). У далейшым часам з’яляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2016 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года быў у складзе юніёрскай зборную Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Мінск | 12 | 1 | |
2019 | Д2 | Смаргонь | 25 | 2 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 24 | 2 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 13 | 2 |
Зноскі
- ↑ Denis Gruzhevskiy // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/470261
- ↑ Футбол. Денис Гружевский сменил "Минск" на "Сморгонь"
- ↑ Защитник Гружевский пополнил ряды "Спутника"
- ↑ «Спутник» покинули 7 футболистов. Ранее сообщалось, что клуб может быть расформирован
- ↑ Гружевский стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Денис Гружевский перешел в "Шахтер"