Дом па праспекце Незалежнасці, 12
Дом па праспекце Незалежнасці, 12 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Пабудаваны ў 1952 г. з цэглы (архіт. Л. Баталаў). Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 12 | |
---|---|
![]() | |
53°53′50″ пн. ш. 27°33′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Архітэктар | Леанід Ільіч Баталаў[d] |
Дата пабудовы | 1952 год |
Статус |
![]() |
![]() |
У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў[1].
У наш час на першым паверсе размешчана галерэя «Мастацтва».
Архітэктура
правіцьБудынак пяціпавярховы. Г-падобны ў плане, 72-кватэрны. Цокаль абліцаваны плітамі паліраванага граніту. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю. Кампазіцыя галоўнага фасада трох’ярусная. Ніжні ярус — вітрыны магазінаў, 2-і раскрапаваны шырокімі лапаткамі, 3-і на 4-м і 5-м па-верхах дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны прафіляваным карнізам з вялікім вынасам. Вокны прамавугольпыя. У цэнтральнай частцы на 4-м паверсе некалькі балконаў. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з пяціпакаёвымі кватэрамі, параднай і чорнай лесвіцамі, распрацаваная спецыяльна для дамоў гэтага тыпу.
Зноскі
- ↑ Дом ученых: «Кавалеров в бинокль высматривала» Архівавана 2 красавіка 2018.
Літаратура
правіць- 158в. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.