Дуброўка паўзучая

Лапчатка паўзучая[3] (Potentilla reptans) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Дуброўка паўзучая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potentilla reptans


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24743
NCBI  57933
EOL  230196
IPNI  324739-2
TPL  rjp-527

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая расліна 10—70 см даўжынёй. Сцёблы ляжачыя, з парасткамі, паўзучымі або якія сцелюцца. Лісце складаецца з 5—7 лісточкаў. Вышыня 10-15 см. Сцёблы неразгалінаваныя, укараняюцца. Лісце чарговае, ад доўгачарашковага да амаль чарашковага. Лісточкі ад эліптычных да зваротнаяйкападобных, буйна зубчастыя, зялёныя з абодвух бакоў. Прылісткі вузка эліптычныя, востраканцовыя[4].

Кветкі 18—25 мм у дыяметры, адзінкавыя, рэдка па 2, на доўгіх (3,5—8,5 см) прамастаячых кветаножках у пазухах. Вяночак радыяльна сіметрычны, ярка-жоўты, пялёсткаў 5, з вышчарбленай верхавінай, даўжынёй 8—12 мм, удвая даўжэй, чым чашачка. Чашачка 5-дольная. Тычынак 20. Плады — шэра-карычневыя сямянкі, некалькі разам[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі, Эрытрэі, Канадзе, ЗША.

Ва Украіне расце ў сырых месцах, на лугах і сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б luontoportti.com. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць