Дуброўка (род раслін)
Дубро́ўка[1][2] (Potentilla) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Дуброўка | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Potentilla L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя, зрэдку двухгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны, паўкусты і паўкусцікі[2]. Сцёблы прамыя, прыўзнятыя або сцелюцца і ўкараняюцца ў вузлах. Лісце чаргаванае, пальчата-складанае або перыста-складанае. Кветкі жоўтага або пурпуровага колеру, з 5 пялёсткамі, адзіночныя ці ў шчыткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.
Распаўсюджанне
правіцьРасліны роду распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і. Растуць у сухіх сонечных месцах, у лясах, на балотах, асушаных тарфяніках, па берагах рэк, каля жылля, як пустазелле.
Віды
правіцьРод налівае больш за 300[2] (325[3]) відаў. Некаторыя з іх:
- Potentilla alba L. — Дуброўка белая
- Potentilla anserina L. — Дуброўка гусіная, ці Гусіная лапка, ці Срэбнік, ці Срэбрык, ці Гарлянка белая, ці Лапнік, ці Сярэбранік, ці Лапкі, ці Маркоўка, ці Мяккая трава
- Potentilla argentea L. — Дуброўка серабрыстая, ці Гарлянка, ці Гарлянка белая, ці Дуброўка-срэбнік, ці Сярэбнік, ці Жабнік, ці Гартанная трава
- Potentilla atrosanguinea G.Lodd. ex D.Don — Дуброўка цёмна-крывава-чырвоная
- Potentilla erecta (L.) Raeusch. — Дуброўка прамастойная, ці Калган, ці Вузік[4]
- Potentilla nepalensis Hook. — Дуброўка непальская
- Potentilla norvegica L. — Дуброўка нарвежская
- Potentilla recta L. — Дуброўка прамая
- Potentilla reptans L. — Дуброўка паўзучая
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Potentilla (англ.) // The Plant List
- ↑ Прусакова Б. М. Калган // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 441.
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Дуброўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Траццякоў Д. І. Дуброўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 231.
Спасылкі
правіць- Лапчатка — род Potentilla: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Potentilla (англ.) // The Plant List