Дуб пухнаты
Дуб пухнаты (Quércus pubéscens) — від дрэў з роду Дуб сямейства Букавыя (Fagaceae).
Дуб пухнаты | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Quercus pubescens Willd, nom. cons., 1796 | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьНевысокае дрэва (да 12-18 метраў[1]) з шырокай кронай, часам нават куст. Ствол часта звілісты. Маладыя парасткі моцна апушаныя.
Лісце 5-10 см даўжынёй, вельмі зменлівае па форме і велічыні, з 4-8 парамі тупых або завостраных лопасцяў, зверху цёмна-зялёнае, голае, знізу шэра-зялёнае, апушанае.
Арэал і экалогія
правіцьАрэал віду — паўднёвы Крым, паўночная частка Закаўказзя, Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Расце ў запаведніках Крыма. Утварае ксерафітныя рэдкалессі на пародах, якія змяшчаюць вапну. Вельмі святлалюбны ксерафіт[2]. Расце ў лясах ніжняга пояса на паўднёвых схілах гор, падымаючыся на вышыню да 400 метраў над узроўнем мора. Дае высокакаларыйнае паліва. Сеянцы дуба пухнатага выкарыстоўваюцца як прышчэпа для няўстойлівых да марозу і засухі відаў дуба.
Зноскі
- ↑ Дуб пушистый — Quercus pubescens Willd. на megabook.ru
- ↑ Энциклопедия декоративных садовых растений . Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
Спасылкі
правіць- Дуб пушистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Энциклопедия декоративных садовых растений . Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.