Дыянісіяс Лаўрангас

Дыянісіяс Лаўра́нгас (грэч. Διονύσιος Λαυράγκας; 17 кастрычніка 1860 або 1864, г. Аргастоліян, Грэцыя — 18 ліпеня 1941) — грэчаскі кампазітар, дырыжор, педагог.

Дыянісіяс Лаўрангас
грэч. Διονύσιος Λαυράγκας
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1860(1860-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1941(1941-07-18) (80 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Вучыўся ў 18821885 гадах у кансерваторыі Неапаля  (укр.), з 1885 і ў Парыжскай кансерваторыі ў Л. Дэліба, Ж. Маснэ і інш. Працаваў у вандроўных французскіх оперных трупах, оперны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 18941896 кіраўнік Філарманічнага таварыства ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нацыянальнага опернага тэатра («Лірыкі скіні», 1939). У 19011905 гадах прафесар Афінскай кансерваторыі.

Творчасць правіць

У ліку першых грэчаскіх кампазітараў звярнуўся да інструментальнай музыкі, у творчасці выкарыстоўваў народныя тэмы. Сярод твораў: 9 опер, у тл. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Дыдона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т.л. «Белы волас» (паст. 1917); сімфанічная паэма для аркестра «Пяцібор'е» (1896, для першых міжнародных Алімпійскіх гульняў у Афінах); хары, песні; музыка да драматычных спектакляў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць