Дэбют (літаратурная прэмія)

беларуская літаратурная прэмія
(Пасля перасылкі з Дэбют, літаратурная прэмія)

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.

Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоў [1].

Заснаваная ў снежні 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнэсоўца беларускага паходжання Паўла Бераговіча[2].

ЛаўрэатыПравіць

Год Паэзія Проза Мастацкі пераклад
2011 Віталь Рыжкоў Наталка Харытанюк Наста Лабада
2012 Антон Францішак Брыль Віктар Марціновіч часопіс ПрайдзіСвет
2013 Андрэй Адамовіч Юлія Шарова Ганна Янкута
2014 Уладзь Лянкевіч Кацярына Ааро Кацярына Маціеўская і Серж Мядзведзеў
2015 Таццяна Нядбай Аляксей Палачанскі -
2016 Святлана Рогач Анатоль Івашчанка -
2017 Міхал Бараноўскі Андрусь Горват Адэля Дубавец
2018 - Зараслава Камінская Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Бінкевіч

КрытыкаПравіць

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[3].

Павел Анціпаў распавёў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію:

«Справа ў тым, што, «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было[4](руск.) .

Зноскі

СпасылкіПравіць