Забалацце (Пухавіцкі раён)
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32,5 км ад Мінска, каля чыгуначнай лініі Мінск — Асіповічы.
Вёска
Забалацце
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапонім ёсць назвай-арыенцірам, паказвае што паселішча месціцца за балотам.
Гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі сяло Забалоцце ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносілася да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У 1884 годзе была адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года таксама мела назву Луцішча, была капліца на могілках. У 1912 годзе створана народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1925 годзе створаны цагляны завод. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Чырвоны транспартнік».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіць- 1816 год — 19 гаспадарак
- 1858 год — 157 жыхароў
- 1897 год — 56 двароў, 378 жыхароў
- 1908 год — 61 двор, 469 жыхароў
- 1917 год — вёска, 78 двароў, 442 жыхары; чыгуначная будка, 6 жыхароў
- 1960 год — 289 жыхароў
- 2002 год — 38 двароў, 60 жыхароў
- 2010 год — 37 двароў, 73 жыхары
- 2012 год — 34 двары, 70 жыхароў
- 2019 год — 67 жыхароў[2]
Вядомыя асобы
правіць- Іван Крук (1909—1992) — беларускі навуковец ў галіне таваразнаўства.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Забало́цце, Лу́цішчы, мн.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 14 верасня 2024.
Літаратура
правіць- Забалоцце // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 140. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Zabołocie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 193.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забалацце (Пухавіцкі раён)