Блошкі, або земляныя блохі, блашакі (Alticini, Halticini) — падсямейства жукоў сямейства Лістаеды (Chrysomelidae).

Блошкі

Altica lythri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alticini Spinola, 1844


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  719593
NCBI  131578
EOL  58974478
FW  207311

Апісанне правіць

У сусветнай фаўне больш за 7 тысяч відаў, пашыраных усюды. На тэрыторыі Беларусі больш за 80 відаў. Даўжыня цела складае 1,5—5 мм. Заднія ногі скакальныя. Яйцы адкладваюць у глебу, радзей на расліны. Лічынкі развіваюцца ў глебе пераважна на каранях, радзей на сцяблах або лісці кармавых раслін. Акукліваюцца ў глебе. Дарослыя блошкі раслінаедныя, кормяцца зялёнымі часткамі раслін, зрэдку генератыўнымі органамі.

Шкоднікі. Меры барацьбы: знішчэнне пустазелля, правільная агратэхніка, апрацоўка інсектыцыдамі.

Сістэматыка правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць