Кабардзіна-Балкарыя
Кабардзі́на-Балка́рыя — рэспубліка ў складзе Расійскай Федэрацыі, суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночны Каўказ. Плошча 12,5 тыс.км². Дзяржаўнымі мовамі Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі на ўсёй яе тэрыторыі з'яўляюцца кабардзінская, балкарская і руская. Нацыянальны склад: кабардзінцы (55,3 %), рускія (25,1 %), балкарцы (11,6 %), асеціны (1,1 %). Мяжуе са Стаўрапольскім краем на поўначы, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй на поўдні, Карачаева-Чаркесіяй на захадзе. Падзяляецца на 10 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Нальчык, Прахладны, Баксан, Тырныауз.
Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Кабардино-Балкарская Республика кабард.-чарк. Къэбердей-Балъкъэр Республикэ карач.-балк. Къабарты-Малкъар Республика | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Гімн | Гімн Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі | ||||
Статус | Рэспубліка | ||||
Уваходзіць у | Паўночна-Каўказскую федэральную акругу | ||||
Уключае |
10 раёнаў, 3 гарадскія акругі |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Нальчык | ||||
Інш. буйныя гарады | Нальчык, Прахладны, Баксан, Нарткала | ||||
Дата ўтварэння |
1922 (як Кабардзіна-Балкарская АВ) 1936 (як Кабардзіна-Балкарская АССР) 1944 (як Кабардзінская АССР) 1957 (як Кабардзіна-Балкарская АССР) 1992 (як Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка) |
||||
Кіраўнік Рэспублікі | Арсен Канокаў | ||||
Старшыня Урада | Руслан Хасанаў | ||||
Старшыня Парламенту | Ануар Чачэнаў | ||||
Афіцыйная мова | руская, кабардзіна-чаркеская, балкарская | ||||
Насельніцтва (2013) |
▼858 946[1] (59-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 68,9 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | кабардзінцы, рускія, балкарцы | ||||
Плошча |
12 470[2] (78-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
5642 (Эльбрус) м |
||||
Часавы пояс | +2UTC +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KB | ||||
Код аўтам. нумароў | 07 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьКабрадзіна-Балкарыя размешчана на Паўночным Каўказе. Паводле характару рэльефу падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, перадгорную і горную. На поўначы размешчана Кабардзінская раўніна, якая на поўдні і паўднёвым захадзе спадзіста падымаецца да вышынь 500—600 метраў, потым пераходзіць у горы. Перадгор'і і горы займаюць 2/3 тэрыторыі рэспублікі. Найбольшыя вышыні Вялікага Каўказа знаходзяцца ў межах Бакавога і Галоўнага хрыбтоў: Эльбрус (5642 м), Дыхтаў (5203 м), Шхара (5058 м), Суган (4489 м).
Вядомыя асобы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кабардзіна-Балкарыя
- Афіціыйны сайт прэзідэнта Архівавана 1 студзеня 2008.
- Інфармацыйны сайт