Кабея лазячая
Кабе́я лазячая[3] (Cobaea scandens) — від кветкавых раслін роду Кабея (Cobaea) сямейства Сінюхавыя (Polemoniaceae).
Кабея лазячая | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Cobaea scandens Cav. (1791) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовая паўкустовая расліна з учэпістым або павойным сцяблом даўжынёй да 4 м. Лісце перыста-складанае, заканчваецца вусікам для прымацавання да апоры. Кветкі светла- ці цёмна-фіялетавыя, званочкавыя, дыяметрам да 6—8 см, з доўгімі тычынкамі і песцікам. Плод — каробачка.
Арэал і экалогіяПравіць
Радзіма — трапічныя раёны Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, трапічных раёнаў Азіі (Філіпіны), Новай Зеландыі[4].
Сонцалюбівая і цеплалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі. Ва ўмовах Беларусі цвіце з канца ліпеня да замаразкаў. Прыдатная для дэкарыравання альтанак, верандаў, балконаў, агароджаў на сонечным баку.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
ЛітаратураПравіць
- Карэўка І. Кабея // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 424.
СпасылкіПравіць
- Кобея лазящая — Cobaea scandens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)