Казава[1] (укр.: Козова) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Ходарыў.

Пасёлак гарадскога тыпу
Казава
укр.: Козова
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1440
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
18 км²
Вышыня цэнтра
361 м
Насельніцтва
9200 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3547
Паштовы індэкс
47600
КААТУУ
6123055100
Афіцыйны сайт
Казава на карце Украіны ±
Казава (Украіна)
Казава
Казава (Цярнопальская вобласць)
Казава

Агульная характарыстыка правіць

Першае пісьмовае згадванне — 1440 г., калі паселішча было ўласнасць Багдана Скарбка герба Абданк, сына Якуба. Уваходзіў ў склад Рускага ваяводства Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. Сяло доўгі час належала магнатам Патоцкім, якія ў XVI ст. пабудавалі тут замак. У 1650 г. мястэчку было прадастаўлена магдэбургскае права і дазвол на правядзенне 11 штогадовых кірмашоў і штотыднёвых таргоў па чацвяргах. У 1772—1918 гг. — у складзе Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыі як мястэчка Беражанскага павета. У 1918 г. мястэчка перабывала ў складзе Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі, у 1919—1939 гг. — у складзе міжваеннай Польшчы.

У мястэчку ёсць царквы Успення Прасвятой Багародзіцы (1885 г., цагляная), св. Уладзіміра Вялікага (1994 г., цагляная), св. Васіля Вялікага (2001 г.), храм Святых апосталаў Пятра і Паўла (2007 г.), збудаваныя помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў (1973 г.), помнік Тарасу Шаўчэнку (1993 г., скульптар І. Сансядла), стэлы ў гонар герояў Нябеснай сотні і вайны на ўсходзе Украіны, ў гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова, манумент на тэрыторыі бальніцы «Хрыстос аздараўляе слепанароджанага», насыпана сімвалічная магіла воінам УПА (1990 г.), усталяваная мемарыяльная табліца закатаваным у засценках НКУС землякам (2001 г.). Сінагогу пасля вайны перарабілі ў кінатэатр, цяпер плануецца ў ёй стварэнне краязнаўчага музея. У мястэчку ёсць дэндрапарк «Лясная Песня» (1961 г., плошча 3 га, больш за 300 разнавіднасцяў дрэў і кустоў), 2 стаўкі.

Зноскі