Кандукэто́р (рум.: conducător — «правадыр») — тытул, які выкарыстоўвася шэрагам румынскіх палітыкаў.

Кандукэтор Румыніі
Скасаваная
дзяржаўная пасада

Standard of Marshal Ion Antonescu.svg

Іон Антанэску
(апошні на пасадзе)

Краіна Flag of Romania.svg Каралеўства Румынія
Папярэдняя пасада пасада заснавана
Пасада-пераемніца пасада скасавана
Першы на пасадзе Іон Антанэску
Апошні на пасадзе Іон Антанэску
Заснавана 22 студзеня 1941
Скасавана 23 жніўня 1944

Паходжанне тэрмінаПравіць

Слова паходзіць ад румынскага дзеяслова a conduce (ад лац.: ducere — «весці»), і роднасна тытулам дучэ, дож, а таксама лац.: dux (правадыр) і англ.: duke (герцаг). Па сваім значэнні аналагічны, напрыклад, тытулам фюрара нацысцкай Германіі і каўдылья ў Іспаніі часоў Франка.

ВыкарыстаннеПравіць

Упершыню быў выкарыстаны ў якасці дадатковага тытула каралём Каралем II у апошнія гады кіравання рэжыму Фронту нацыянальнага адраджэння, і неўзабаве быў прыняты маршалам Іонам Антанэску, які 14 верасня 1940 года атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы. Намінальна Антанэску займаў пасаду прэм'ер-міністра, а главой дзяржавы з'яўляўся кароль Міхай I, аднак рэальная ўлада была засяроджана ў руках Антанэску. Паводле меркавання гісторыка Адрыяна Чараяну, выкарыстоўваючы гэты тытул, Антанэску жадаў падкрэсліць сувязь з Германіяй, а з моманту выпадзення з урада Жалезнай гвардыі (гл. Нацыянал-легіянерская дзяржава) — таксама рэжым сваёй асабістай улады.

Тытул быў адроджаны прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску пачынаючы з 1968 года, калі роля Камуністычнай партыі Румыніі саслабла і ўзнік культ асобы Чаўшэску. Паралельна выкарыстоўваўся больш рэдкі тытул «кырмач» (рум.: carmaci — стырнік), запазычаны з лексікону КНДР і мааісцкай КНР. Тытул павінен быў падкрэсліваць асабістую ўладу Чаўшэску, а таксама яго сімвалічную сувязь з князямі Валахіі і Малдовы (іншыя параўнанні праводзіліся паміж Чаўшэску і старажытнымі правадырамі дакаў).

Гл. таксамаПравіць