Канстанцін Густававіч Рэнард

Канстанцін Густававіч Рэна́рд[1] (28 кастрычніка 1884 — 27 ліпеня 1961) — вучоны ў галіне селекцыі, насенняводства і кветкаводства, аграном, доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1925).

Канстанцін Густававіч Рэнард
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1884(1884-10-28)
Месца нараджэння Чавусы, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 22 ліпеня 1961(1961-07-22) (76 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера аграномія, селекцыя, кветкаводства
Месца працы Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Омскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт імя П. А. Сталыпіна
Альма-матар Кіеўскі політэхнічны інстытут

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1810 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1919—1930 гг. у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай селекцыі і раслінаводства. 24 верасня 1930 г. арыштаваны па абвінавачванню ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і 23 ліпеня 1931 г. асуджаны да 3-х гадоў лагераў (рэабілітаваны 18 жніўня 1945 г.)[2]. У 1939—1960 гг. К. Г. Рэнард на пасадзе загадчыка кафедрай генетыкі, селекцыі і фізіялогіі раслін Омскага сельскагаспадарчага інстытута[3].

Навуковая дзейнасцьПравіць

К. Г. Рэнарду належаць навуковыя працы па селекцыі лёну і збожжавых культур, кветкаводстве. З’яўляецца аўтарам сартоў піваварнага ячменю і льну-даўгунцу.

Аўтар больш за 70 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:

  • О местном Надвисленском ячмене // Тр. Бюро по прикл. бо-танике. 1913. Т. 6. Вып. 1. С. 499—518.[4]
  • Пивоваренный ячмень и его возделывание. — М., Л., 1925.
  • Пшеница. — Смоленск, 1935 (разам з І. Нікуліным)
  • Краткое руководство по аппробации зерновых хлебов: (преимущественно для Белоруссии) : по материалам и работам кафедры селекции Белорусской сельскохозяйственной академии в Горы-Горках / сост.: К. Г. Ренард, Г. Р. Рего. — Минск, 1927.
  • Цветоводство в Омской области: научно-популярная литература / К. Г. Ренард; ред. И. В. Листов. — Омск: Омск. кн. изд-во, 1959. — 112 с.: ил.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць